Сустрэча ў Нарве з пісменніцай Наталляй Голубевай
3-га красавіка 2010 года ў Нарве адбылася прысвечаная году чытання ў Эстоніі сустрэча з Наталляй Аляксандраўнай Голубевай – гісторыкам, пісьменніцай і афіцыйным дзеячом беларускага ўрада ў галіне культуры.
Сустрэцца са спадарыняй Голубевай жадаючых было шмат. І я упэўнены, што гледачы не пашкадавалі, бо ў іх была мажлівасць не толькі спаткацца з госцей з Беларусі, Але і набыць гнігі з аўтографам аўтара.
Наталя Голубева прадставіла свой апошні твор – кнігу якая называецца «Радзімічы». Гэта гістарычны экскурс у дахрэсціянскі перыяд гісторыі Беларусі, на берагі рэк Дняпро і Сож – землі на якіх жыло ўсходнеславянскае племя Радзімічаў.
Спадарыня Голубева прапанавала публіцы і фатаграфічныя матэрыялы, якія былі зроблены ў час экспедыцыі на землі нашчадкаў радзімічаў. Вызначылася, што культурная спадчына продкаў беларусаў захавалася да гэтуль не толькі ў музэях, Але і ў куфарах звычайных жыхароў беларускіх весак.
Дарэчы наклад гэтай кнігі стаў рэкордна вялікім – больш за 30 тысячаў асобнікаў.
Наталя Голубева распавяла і пра іншыя свае літаратурныя творы. Кніга «На перапуцці двух шляхоў» распавядае пра цяжкі выбар, які вымушаны былі зрабіць жыхары Беларусі пад час напаліёнаўскай кампаніі на тэррыторыі Расейскай Імперыі.
За дзесяць год да гэтага знікла дзяржава, якая была радзімай для беларусаў – Вялікае князтва літоўскае. Гэтая частка земляў Рэчы Паспалітай перайшло ва уладанне імператара Аляксандра 1-га. Імператар рыхтуецца да вайны з Напалеонаўскай францыяй, у Бабруйску на берегах Беразіны будуецца сучаснейшая ў Еўропе крэпасць. А што рабіць былой беларускай эліце. Ці паўстаць на бок войскаў Напалеона і змагацца за вяртанне незалежнасці радзіме, ці змагацца за новага гаспадара беларускіх земляў – Аляксандра 1-га.
Як адказвалі беларусы на гэтае цяжкае пытанне і даследуе спадарыня Наталля Голубева.
Спадарыня Наталя прапанавала публіцы і відыё матэрыял – першую серыю шматсерыйнага тэлевізійнага праекта «Асобы Беларусі». Гэты серыял аб беларусах, якія унеслі ўзносак у развіцце сусветнай цывілізацыі пройдзе ў эфіры беларускага тэлебачання і тэлеканала МІР.
Фільм прысвечаны жыццеваму лесу вялікага гетмана Літоўскага – Міхаіла Казіміра Агінскага, дзядзі Міхаіла Клеафаста – аўтара незабыўнага паланэза.
Міхаіл Казімір шмат чаго зрабіў не толькі для сваёй радзімы, але і для развіцця еўрапейскага тэатральнага мастацтва.
Пасля мерапрыемства спадарыня Голубева пагадзілася даць інтэрвью для слухачоў «Бацькаўшчыны»:
- ТРЭК 4 ……………
У гэты дзень у Нарве адбывалася і афіцыйнае мерапрыемства – выяздны прыём беларускага генеральнага консульства ў Эстоніі. Наведвальнікаў прыймаў консул Станіслаў Іванавіч Венцэль. Вось што спадар Станіслаў паведаміў для слухачоў нашай праграмы:
- ТРЭК 3……………….
Сваемі ўражаннямі аб візіце пісменніцы Наталлі Голубевай ў Эстонію падзеліцца з намі прадстаўніца беларускай дыяспары спадарыня Маргарыта Іванаўна Астравумава, якая з намі на сувязі па тэлефоне:
- Маргарыта Іванаўна, прывітанне. Наталя Голубева пад час свайго візіту ў Эстонію наведала не толькі Нарву, Але і Йыхві і Сіламяэ. Якія ў вас уражанні ад сустрэчы?....
А зараз некалькі словаў аб арганізатарах сустрэчы з Наталляй Голубевай. Гэта Нарвская беларуская суполка «Сябры», якая перадае падзяку міністэрству культуры Эстоніі і асабіста спадарыні Вольге Бурмакінай і спадару Арцему Цеплюку за дапамогу.
Таксама вялікую дапамогу ў арганізацыі здзейснілі і прадстаўнікі беларусаў Эстоніі – муж і жонка Жураўлёвы
Вялікая падзяка кіраўніцтву беларускіх суполак "БЭЗ" і "Крыніца"- Татьяне Тульженко, Маргарыце Астрвумавай и Сцяпану Разанка.
Шчырае вам дзякуй.
Артур Цурбакоў.
Янка Маўр - чалавек, які ідзе.
Калі вам давядзецца наведаць Усходнія могілкі ў Менску, тое месца, дзе пахаваны шматлікія знакамітыя беларусы, то ў вочы вам кінецца надмагільны помнік, на магіле сенняшняга нашага героя.
Помнік падобны на старонку кнігі, якая перагортваецца. На старонцы гэтай партрэтны барэльеф немаладога чалавека, погляд якога вельмі задумлівы. Праз акуляры вочы глядзяць некуды ў далечыню, а дакладней ў будучыню. Подпіс пад партрэтам кароткі – Янка Маўр. Гады жыцця - 1883- 1971.
Гутарка ў нашай літаратурнай старонцы сення пойдзе пра пачынальніка фантастычна-прыгодніцкага жанру ў беларускай літаратуры, пра пісменніка псеўданім якога вельмі рамантычны - Янка Маўр.
Нарадзіўся будучы пісменнік – Іван Міхайлавіч Федараў, у горадзе Ліепая ў Латвіі. Горад партовы, з глыбокай гісторыяй, шматнацыянальны (у Ліепае дагэтуль жыве больш як 3% беларусаў). Бацька пісменніка працаваў у порце, але рана памер. І Іван – Янка Маўр пераяжджае з маці на яе радзіму ў Веску Лебанішкі, што недалека ад мяжы сучаснай Літвы.
Пасля школы Янка паступае ў рамесную вучэльню ў Каўнас, а пасля ў настаўніцкую семінарыю ў Паневежыс.
Студэнтам і асобай Янка Маўр быў цікаўным і актыўным. Зз-за гэтага яго выганялі і з навучальнай ўстановы, а пасля і з працы. Быў і суд і забарона выкладаць у сістэме адукацыі, за ўдзел у з’ездзе рэвалюцыйных настаўнікаў Беларусі ў 1906 годзе, дарэчы разам з іншым знакамітым настаўнікам - Якубам Коласам.
Але ў 1911 годзе Янка Маўр вяртаецца да настаўніцкай працы ў Менску, працуе выкладчыкам гісторыі і геаграфіі. Янка Маўр здольвае перажыць Першую сусветную вайну, рэвалюцыі, польска-савецкую вайну. У 1930 годзе Янка Маўр пераходзіць працаваць са школы ў дзяржаўнае літаратурнае выдавецтва.
Але літаратарам Янка Маўр стаў значна раней. Пад час выкладання Янка Маўр ствараў дапаможныя матэрыялы да сваех лекцыяў. Матэрыялаў назбіралася на цэлую кнігу, якая выйшла ў 1927 годзе пад назвай “Чалавек ідзе”.
Я памятаю, што ў маім дзяцінстве, калі мне было год 9-ць, на кніжных паліцах мяне вабіла больш заўсяго кніжка з маналяваным першабытным чалавекам на вокладцы. Чалавек апрануты ў шкуру і ўзброены каменнымі прыладамі упэўнена ішоў наперад, у будучыню.
Пазней гэтую кніжку я прачытаў – вельмі якасны і цікавы экскурс у пачатак гісторыі чалавецтва. Толькі значна пазней я заўважыў, што кніжцы гэтай больш за 50 год, а перавыдадзена яна была да 100 гадовага юбілею яе стваральніка – Янкі Маўра.
Пасля паспяховай навукова-папулярнай аповесці “Чалавек ідзе” Янка Маўр стварае ў 1928 годзе аповесці прыгодніцка-пазнавальныя - “У краіне райскай птушкі” і “Сын вады”.
У 1930 годзе публікуецца прыгодніцкі раман “Амок”, пра далекія землі Інданэзіі. У гэтым жа годзе выходзіць і любімая ўсемі пакаленнямі беларускіх падлеткаў аповесць “Палескія рабінзоны”.
Калі я вучыўся ва ўніверсітэце, мой сябра па групе сазнаўся мне, што ў ягоным дзяцінстве “Палескія рабінзоны” пакінулі такое глыбокае ўражанне, што ён не змог не паўтарыць прыгоды маленькіх рабінзонаў.
Жыў мой аднагрупнік у горадзе Рэчыца, што стаіць на Дняпры. Рака там шырокая са шматлікімі старымі рэчышчамі і затокамі. Назапасвіўшы стравы, мой сябра з двумя аднагодкамі і калегамі па экспедыцыі селі ў лодку і паплылі ў сваю рабінзанаду.
Жылі хлопцы ў шалашы, гатавалі страву на кастры, пакуль іх не адшукалі перапалоханныя бацькі. Але хлопцы растлумачылі, што хваляявацца за іх не было сэнсу, бо яны ўзброены тэарытычнымі ведамі аўтаномных вандровак з кнігі “Палескія рабінзоны”. вось такую сілу маюць творы Янкі Маўра.
У 1927 годзе Янка Маўр стварае і фантастычны твор – “Вандраванне па зорках”. У 1932 годзе выходзіць твор-утопія “Аповесць будучых дзен”. А ў 1955-м годзе выходзіць у свет фантастычна-навуковаяя аповесць «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага».
Я пытаю сабе, чаму ў 30-я гады, калі камуністычныя ўлады палявалі на беларускіх пісменнікаў (пад выглядам барацьбы з нацыянал-фашызмам знішчылі, мабыць, 90% нашых літаратараў), Янка Маўр вырашыў напісаць утопію пра будучыню камунізму «Аповесць будучых дзен»?
Мне падаецца, што такім чынам пісменнік спрабаваў змагацца з таталітарным рэжымам. Напісаць кнігу пра тое як трэба жыць, як трэба ставіцца да чалавека, паказаць чытачу альтэрнатыву жорсткай сучаснасці – гэта гераічны, мужны ўчынак.
Тое ж самае рабілі фантасты наступных пакаленняў – Іван Яфрэмаў у «Туманнасці Андрамеды», ці браты Стругацкія.
Сапраўдны пісменнік – гэта ўжо выклік любой таталітарнай сістэме і несвабодзе. Мастацтва гэта сінонім свабоды.
У Янкі Маўра існавала і яшчэ адзіна абарончая прылада ад таталітарызму – сарказм. Неяк ен пажартаваў, што пасля таго як пачаў вывучаць «Капітал» Маркса ен не можа пісаць, а толькі ўсе закрэслівае. Кепска маглі скончыцца такія жарты.
Была і 2-я сусветная вайна. Янка Маўр – немалады чалавек вымушаны быў пакінуць родную Беларусь і накіравацца з сям'ёй ў эвакуацыю ў Ташкент. Голад, хваробы, мабыць, часам і роспач - не перамаглі творцу. Янка Маўр працуе над п'есамі, артыкуламі, перапісваецца з Якубам Коласам, Пятрусем Броўкай.
Дарэчы, пазней сын Якуба Коласа ажаніўся на дачцы Янкі Маўра. Дагэтуль пісменнікаў звязвалі рэвалюцыйнае юнацтва, літаратурная творчасць, а пасля сувязі сталі і сямейнымі. Дарэчы, прататып аднаго з герояў коласаўскага рамана «На ростанях» - Янка Маўр.
Была перамога.
Пасля яшчэ адна перамога - Хрушчоўская адліга.
Янка Маўр быў узнагароджаны двума ордэнамі, медалямі. У 1968 годзе атрымаў званне заслужаны дзеяч культуры БССР. Стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (нажаль пасмяротна) у 1972-м годзе.
Янка Маўр - пісменнік які нарадзіўся ў Латвіі, вырас у Беларусі, адукацыю атрымаў у Літве, пісаў пра вандроўкі ў далекія краіны і вандраваў у сваёй творчасці ў будучыню – гэта узор сучаснага чалавека, які не ведае ўжо межаў.
Псеўданім – Маўр, быў узяты зз-за прагі да далекіх вандровак, якія не ажыцявілісь. Але захапленне мовай эспіранто, дапамогло Янке Маўру трымаць кантакты з усім светам. Для творчасці не існуе межаў.
Я лічу, што Янка Маўр быў і есць для нас узорам чалавека будучыні. Янка Маўр – як і герой Яго знакамітай аповесці – «Чалавек ідзе» - сапраудны чалавек, які прагне асветы, прагрэса і свабоды і ідзе да сваёй мэты.
Артур Цурбакоў.
Васіль Быкаў.
Паважаныя сябры, у мінулым годзе я Артур Цурбакоў, рыхтаваў для вас на хвалях “Бацькаўшчыны” цыкл праграмаў пра сучасную беларускую музыку. Тэма гэтая невычэрпная, але ў беларусскай культуры існуе яшчэ шмат цікавых творчых галін. Адна з іх - беларуская літаратура. У гэтым радыёсязоне мы будзем весці гутарку пра беларускіх пісьменнікаў – людзей, якія захоўваюць і развіваюць родную мову – бязценны скарб народу.
Я хочу каб будучыя праграмы не былі простымі цытатамі з біяграфіяў творцаў. Я буду намагацца перадаць вам менавіта сваё стаўленне да асоб пісьменнікаў і іх творчасці, да часоў і асяродзя ў якім яны жілі, тварылі, кахалі і гінулі – згаралі быццам свечы. Але свет ад гэтых свечаў будзе з намі заўседы.
Сёння я пачну наш цыкл з імя вядомага кожнаму беларусу - Васіль Быкаў.
У гэтым годзе пісьменніку і грамадзяніну Васілю Быкаву выканалася б 85.
Але пісьменніка не стала 22 чэрвеня 2003 году. Уладзімір Караткевіч назваў спадара Быкава “Рыцарам сумлення і свабоды” – гэта, бадай што, самае ганаровае званне, якое чалавек можа заслужыць у сваім жыцці.
Галодная маладосць, вайна, пераследы савецкіх часоў і гнанні ўладаў сучаснай Беларусі скралі пэўную колькасць год з жыцца пісьменніка. Але жыццё сапраўдных творцаў вымераецца не ударамі сэраца, а памяццю людской.
Немажліва забыць пра кашмар апошняй сусветнай вайны. Пра злачынствы, гераізм і штодзеннае жыцце звычайных людзей, якіх захлынула навала нацызму, сталінізму, таталітарызму. Менавіта таму не забудзе чалавецтва творчасць сына Беларусі – Васіля Быкава.
Творы Васіля Быкава паказалі ту вайну, якую бачылі вочы людзей а не “вялікіх стратэгаў” ды палкаводцаў – сапраўдную – пачварную, страшэнную вайну. Васіль Быкаў адзін з першых пісменнікаў, якія былі вынаходцамі асаблівага літаратурнага жанру – салдацкая ці літэнантская проза. Толькі гэты жанр змог адтварыць чытачу складаную тэму – чалавек і вайна.
Творы Быкава перакладзены больш чым на 40 моваў. Гэтая лічба гаворыць пра тое, што чытачы большай часткі свету могуць прачытаць апавяданні беларускага пісменніка на роднай, ці на зразумелай ім мове. Наш Быкаў прыйшоў у кожную краіну Зямлі.
Калі я вучыўся ў школе ў Беларусі я ведаў толькі ваенную прозу Быкава, як кажуць “па праграмме”. Вайна – гэта было так далека ад юнака. Тым больш, што мае ўражанні аб вайне сапсаваў стос пампезных афіцыйных пераможных эпапеяў. Карацей, мне было, папросту, не цікава.
Але я, нават, не падазраваў, што ад нас, ад мяне, схаваны другі пласт творчасці пісменніка, у якім сапраўдны грамадзянін Быкаў выкрываў злачынствы сталінскага і савецкага рэжымаў, змагаўся з ворагамі свабоды, абуджаў сваёй дзейнасцю ў людзей прагу да свабоды.
Кнігі Васіля Быкава “Сцяна ” і “Доўгая дарога да дому” змянілі мой светапогляд.
Я хочу сазнацца. Я здзейсніў злачынства. Калі я працаваў майстрам на будоулі ў 2002 годзе, мая брыгада рыла катлаван на месцы растрэлу і пахавання ахвяраў сталінізму. Такіх брацкіх могілак шмат у прыгарадах Беларусі.
Нашыя бульдозеры ды эскаватары пераварочвалі зямлю з чалавечымі косткамі. Не мяне, не рабочых не вельмі хвалявала тое, што мы непакоілі рэшткі забітых людзей, маўляў – “Нам загадалі і мы працуем на прэзідэнтскім аб’екце. Нам плацяць грошы і нябожчыкі нас не хвалююць”.
Так могуць казаць толькі злодзеі.
Я павінен быў загадаць спыніць працу, звярнуцца ў пракуратуру, змагацца з апаганьваннем брацкай магілы, і ў выніку - страціць працу. Але я гэтага не зрабіў. Я не быў тады, папросту, сапраўдным чалавекам.
Апавяданне Васіля Быкава “Жоўты пясочак” – распавядае пра сталінскія расстрэлы, апісвае сам працэс, выводзіць характары ахвяраў і катаў. Калі я чытаў гэта апавяданне, перад маемі вачыма паўставалі кості людзей менавіта з таго катлавану, косткі людзей, якіх амаль 60 год таму закапалі ў той “Жоўты пясочак”.
“Жоўты пясочак”гэтае апавяданне і пра майго прадзеда Федара, якога знішчылі ў 1937, апавяданне пра мільены чалавечых ахвяраў і пра мяне, таго, хто зняважыў памяць продкаў.
Дзякуючы Васілю Быкаву я ўсё гэта ўсвядоміў. Пазней, у дзень свайго вяселля мы з жонкай усклалі кветкі да крыжу, які стаіць на месцы растрэлу і пахавання ахвяраў, на былой будоўлі – я папрасіў у забітых прабачэння.
Васіля Быкава называюць “сумленнем нацыі”. Гэта не проста словы. У час адраджэння, калі бурыўся Савецкі Саюз і закладаўся падмурак стварэння сучаснай беларускай дзяржаўнасці, менавіта, Васілю Быкаву прапаноўвалі ўзначаліць нацыянальна-вызваленчы палітычны рух.
Спадар Васіл адмовіўся. Зараз я разумею чаму – Васіль Быкаў не мог быць палітыкам - падманваць людзей, ператвараць іх у статак, накіроўваць да светлай мэты. Быкаў і хлусня – рэчы несумяшчальныя.
Таму Быкаў не мог пагадзіцца з тым, што ў Беларусі з’явіўся такі прэзідэнт.
Васіль Быкаў да апошніх дзен змагаўўся з дыктатарам Беларусі. За гэта пісменнік вымушаны быў апошнюю частку свайго жыцца правесці ў эміграцыі - у Фінляндыі, Германіі, Чэхіі.
Так Уладзимир Колас успаминае паз шмат год: "Калісьці, яшчэ ў савецкія часы, калі ліцэй толькі пачынаўся, я запрасіў да вучняў Васіля Быкава. І спытаў, што ён можа параіць маладым людзям, якія, апынуўшыся, напрыклад, у войску, ці на дзяржаўнай пасадзе, атрымаюць злачынны загад: забіць ці асудзіць бязвіннага чалавека. Я чакаў, што Быкаў, які геніяльна распрацаваў у сваіх творах сітуацыю маральнага выбару, дасць нашым ліцэістам нейкую эфектную і пераканаўчую параду, універсальную інструкцыю паводзін у цяжкіх жыццёвых сітуацыях. І мяне вельмі здзівіла, што спадар Васіль тады проста ўхіліўся ад адказу, прамовіўшы нешта не зусім па тэме і не зусім канкрэтнае.
Але потым я зразумеў. Быкаў не жадаў браць на сябе функцыі прапагандыста, кіраўніка розумаў і душ. Усё, што ён меў сказаць, ён сказаў у сваіх творах. І кожны, хто іх прачытаў, вольны рабіць свае ўласныя высновы і свой уласны выбар у тых няпростых сітуацыях, якія дорыць нам наша нялёгкае жыццё."
Жыць у Чэхію Быкава запрасіў асабіста тагачасны прэзідэнт і драматург Вацлаў Гавэл. У Нямеччыне Быкаву дапамагаў народ, з якім ен на смерць біўся ў час вайны. А на могілке пісменніка ў Менску стаіць помнік – падарунак ад гораду Хельсэнкі – гранітны валун з Фінляндыі са сціла выбітымі датамі жыцця і подпісам пісменніка.
А на радзіме ў той час пісменніка аблівалі брудам у газэтах і на тэлебачанні, ігнаравалі ў выдавецтвах. Але, калі трэба было, для сваёй ПР кампаніі прэзідэнт Беларусі узгадваў пра Быкава. На адным з расейскіх тэлеканалаў прэзідэнт Беларусі заявіў, што паважае і любіць Васіля Быкава, бо ён – прэзідэнт, вырас на вершах Быкава.
Агідная неадукаванасць і мярзотная хлуслівасць!
Быкаў за ўсё жыцце не выдаў ні воднага вершу. Празаік Быкаў пісаць вершы не любіў.
Але пакінем хлуса ў ягоным брудзе – няхай Бог яго судзіць.
А я хочу прывесці вершаваныя радкі, якія належаць паэту і сябру пісьменьніка Рыгору Барадуліну:
Слова пакідае зорны сьлед, бо яго сьвятарыць Бог паклікаў. Сёньня ведае вяльможны сьвет: Беларусь дзяржавіць там, дзе Быкаў.
Апошнія дні жыцця Васіль Быкаў правеў у Беларусі. Сканаў пісменнік на роднай зямлі у 2003 годзе. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску. Але Быкаў жывы. Ен у нашых сэрцах.
Беларускія ўлады баяцца і мёртвага пісменніка. Ні воднай дзяржаўнай асобы не было на жалобнай цэрымоніі і на гадавінах памяці. Ні воднай кнігі Быкава не было выдадзена ў дзяржаўным выдавецтве. Ні воднай вулыцы ў Беларусі не названа ў гонар пісменніка.
Але прыйдзе час і беларусы здолеюць аддзячыць за жыццёвы подзвіг Васіля Быкава, бо калі казаць пра духоўнасць беларускай нацыі, гэта значыць казаць пра такіх людзей як Васіль Быкаў.
Дзякуй вам пісменнік і грамадзянін Васіль Быкаў.
Закончу я старонку прысьвечаную Васілю Быкаву векшам Уладзіміра Караткевіча, які называецца:
Васiлю Быкаву
Час стагоддзі, як касой сцінае,
Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў...
Усё мінае - Гонар не мінае,
Бо народжаны адным сумленнем.
Калі сонца выб'ецца з туману,
Толькі іх і ўспомніць хор народаў,
Воінаў сваіх, святых і зраненых,
Рыцараў сумлення і свабоды.
Артур Цурбакоў.