тэкст беларускай праграмы "Бацькаўшчына" (Радыё-4, Эстонія) 2009 год.
Сеняшнія літаратурныя старонкі “Бацькаўшчыны” будуць прысвечаны пісменніку Алесю Адамовіцу – творцу і змагару.
Лес Алеся Адамовіча рушыў у адным рэчышчы з лесам усяго беларускага народу.
Дзед Алеся Адамовіча загінуў у Якуціі ў 30-я гады. Савецкая ўлада забіла яго. Я кажу забіла, бо стварэнне калгасаў, якое суправаджалась канфіскацыяй маёмасці, высылкай і часцей заўсяго - смерцю – гэта крымінальнае злачынства.
Бацькі Алеся былі вясковымі ўрачамі. Яны дамогліся таго, каб у паселку Глуша, што ў Бабруйскім раёне, пабудавалі шпіталь. Бацька Алеся ўзначаліў гэты шпіталь, але ўсе разбурыла вайна.
Бацьку мабілізавалі на фронт, а маці засталася з дзецьмі ў акупацыі. У 1943 годзе ана вымушана была ратавацца ад арышту за падпольную дзейчасць і уцекчы з дзецьмі ў лес да партызан. У партызанскім атразде юнаку Алесю далі ў рукі зброю. Алесь ваяваў, загортваў свой характар, рабіўся асобай – мужчынай. Пасля прыходу чырвонай арміі, сям’ю Адамовічаў накіравалі ў эвакуацыю на Алтай, дзе Алесь атрымаў сваю першую адукацыю ў горна-металургічным тэхнікуме.
Пасля вяртання на радзіму ў 1945 годзе, Алесь Адамовіч здае іспыты і паступае на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. У 1950 годзе працягвае вучобу ў аспірантуры. У 1950 годзе Алесь Адамовіч выступае ў літаратуры ў якасці крытыка, і адначасова працуе над раманам - “Сыны ўходзяць у бой”. У 50-я з’яўляюцца яго кнігі па літаратуразнаўству, а таксама з’яўляецца на свет дачка Наталля.
У 1954 годзе Алесь Адамовіч пачынае працаваць у акадэміі навук Беларусі і выкладаць у Беларускім дзяржаўным універсітэце беларускую літаратуру. 1960 год. У друк выходзіць аўтабіяграфічны раман Адамовіча - “Вайна пад дахамі”, праз два гады выходзіць другая частка дылогіі – “Сыны ўходзяць у бой”. Алеся Адамовіча, заўважылі. Ен паступае на вучобу на Вышэйшыя сцэнарныя курсы ў Маскве, выкладае ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэче, але.
Але з пасады выкладчыка МГУ Адамовіча звольнілі ў 1966. Унук кулака, барадзбіт з нацызмам, і ў мірным жыцці застаўся змагаром. Алесь Адамовіч здзейсніў грамадзянскі подзвіг. Ён быў у ліку нешматлікіх дзеячоў культуры, якія адмовіліся падпісваць абразлівы і хлуслівы ліст, у якім асуджалась пісменніцкая творчасць літаратараў-дэсідэнтаў Сіняўскага і Даніэля.
За тое, што Алесь Адамовіч не падтрымліваў ціск партыйна-наменклатурнай машыны на дэсідэнтаў, ен страціў працу. Больш за пол года класік беларускай літаратуры не мог нікуды ўладкавацца. Толькі дзякуючы дапамозе іншага знакамітага беларускага літаратара – Макаенка, Адамовічу удалася вярнуцца на працу у акадэмію навук Беларусі. Але гэта не зламала характар нашага Алеся. На 5-м з’ездзе беларускіх пісьменнікаў Алесь Адамовіч у шэрагах “шэсцідзесятнікаў” змагаецца з нэасталінізмам, які пачаў вяртацца ў беларускую літаратуру.
У “Хатынскай аповесці”, якая выйшла ў 1970-м Алесь Адамовіч па новаму пачаў разглядаць перажытую вайну. Пампезны афіцыёзны гераізм саступіў месца для разгляду трагедыі народа. Адамовіч працуе над сцэнарамі да дакументальных фільмаў на гэты тэмат. З’яўляюцца фільмы пра Хатынь. Назва гэтай вескі, стала сусветна вядомай ў свеце дзякуючы менавіта працэ Алеся Адамовіча. “Я з вогненнай вескі” – так называлась публіцыстычная кніга Адамовіча і Янкі Брыля аб злачынствах нацызму супраць чалавецтва. Гэтая кніга была вельмі блізка прынята жыхарамі, так званага “захаду”, перакладзена на дзесяткі моваў свету. Гэтая кніга змагла растлумачыць усім хто жыве на зямлі, якую трагедыю перажыла Беларусь.
Пасля з’яўляецца кніга аб блакадным Ленінградзе, раман “Карнікі”. Алесь Адамовіч працягваў літаратуразнаўчую працу.
Па сцэнары Алеся Адамовіча ў 1967 годзе быў зняты цудоўны мастацкі фільм - “Вайна пад дахамі”. Рэжісерам гэтай стужкі быў знакаміты Віктар Тураў. У фільме браў удзел у здымках у якасці аўтара двух песень Уладзімір Высоцкі. Высоцкі граў роль і ў эпізодзе фільма, які здымалі ў Навагрудку. Менавіта праца над гэтай стужкай натхніла Высоцкага на, так званы, ваенны цыкл яго творчасці.
Аб візіце Высоцкага ў Навагрудак – першую сталіцу Вялікага княства літоўскага – жыхары горада памятаюць дагэтуль. У той вечар патоўп сабраўся пад вокнамі гасцініцы, дзе Высоцкі спыніўся са сваей жонкай – Марынай Ўладзі. Людзі чакалі, калі Высоцкі для іх спяе, і Ўладзімір Сяменавіч спеў.
Яшчэ высоцкі ў Навагрудку паспеў і пахуліганіць.
Так мясцовыя краязнаўцы ахоўвалі ад вандалаў рэшткі сярэднявечнага замку на гары, ягая высіцца над горадам.
У адну з начэй, калі здымалі “Вайну пад дахамі” на замкавую гару нехта заехаў на аўтамабілі. Адзін з краязнаўцаў паспяшаўся ўзняцца на гару ў замкавы двор, каб аблаяць ды прагнаць гасцёў, якія сваімі паводзінамі разбураюць святыя для беларусаў муры. І што ўбачыў на гары краязнаўца?
Прыгажунню Марыну Ўладзі і любімага актора Ўладзіміра Высоцкага.
Акторы папрасілі прабачэння, калі ім растлумачылі, што іх учынак вельмі шкодны для замчышча. І з задавальненнем праслухалі экскурс у гісторыю прыгожай і старажытнай Беларусі.
Дарэчы, Алесь Адамовіч у хулеганстве заўважаны не быў. А гісторыю гэтую я ўзгадаў, каб прадэманстраваць наколькі нашая беларуская культура звязана з культурай сусветнай, з іменамі якія ведае весь свет.
У 1984 годзе выходзіць у свет кіно “Ідзі і глядзі” – рэжысер Элен Клімаў, сцэнар
напісаў Алесь Адамовіч. За выхад гэтага фільму аўтары змагальсь з чыноўнікамі апарату Дзяржкіно 7 год. Чаму фільм пад працоўнай назвай “Забейце Гітлера!” спрабавалі забараніць у СССР. Менавіта таму, што фільм гэты быў прысудам не толькі нацызму, але і сталінізму – прысудам усем антычалавечым рэжымам. У дргугой частцы савецкай імперыі ў гэтым жа годзе выходзіць фільм які таксама выклікае шок у гледача. Тэнгіз Абуладзэ ў Грузіі знял стужку “Пакаянне”.
Я лічу, што менавіта гэтыя фільмы, гэтыя творцы нанеслі смяротны ўдар Савецкаму Саюзу. Краіне якая пралівала крывю ў Аўганістане, падтрымлівала ваеннае становішча ў Польшчы не было месца ў цывілізаваным свеце.
Алесь Адамовіч быў не толькі творцам, ен быў палітыкам, які нес у свет ідэю свабоды. У 1989 годзе спадар Алесь абраны дэпутатам у Вярхоўны савет СССР. Ен уступае ў знакамітую суполку дэмакратаў – “межрэгіянальную дэпутацкую групу”.
Алесь Адамовіч выступае за “Перабудову” не толькі з трыбуны з’езду, не толькі на старонках перыедыкі, але і на барыкадах.
Былы партызан, чарговы раз у сваем жыцці даў бой таталітарызму – Алесь Адамовіч абараняе ад пучыстаў у жніўні 1991, разам з людзмі добрай волі, сымбаль свабоды – Белы дом у цэнтры Масквы.
Беларусь атрымлівае незалежнасць і змагар за свабоду Алесь Адамовіч у Менску, на з’ездзе Беларускага народнага фронту, на старонках беларускіх часопісаў і газет. Алесь Адамовіч разам са сваім народам.
Я ўжо не раз казаў пра тое, што паэты не паміраюць. Яны проста ўходзяць ад нас, але частка іх цеплыні, біенне сэрца застаюцца чалавецтву ў спадчыну назаўседы.
Так здарылася і з Алесем Адамовічам. Для паэта яго сэрца спынілася ў 1994 годзе ад другога інфаркту. Спадара Алеся пахавалі ў пасёлку Глуша, каля бацькоў і брата. Праліліся слезы над яго магілай, прагучалі апошнія прамовы. Але на гэтым жыцце творцы не спынілась.
У 2006 годзе на ў Расеі экраны выходзіць кінастужка “Франц+Паліна”. Кіно пра жахі вайны і каханне на гэтай вайне. Нямецкі хлопец і беларуская дзяўчына закахаліся адзін у аднаго і перамаглі ўсе брыдоты забойства і ненавісці. Кіно атрымала шматлікія ўзнагароды на кінафестывалях свету, глядач ацаніў гэтае кіно.
Героі Алеся Адамовіча чарговы раз перамаглі смерць. Творца Алесь Адамовіч перамог смерць таксама. Я упэўнеы, што спадар Алесь дапамагае нам – Беларусам узгадаць свае карані, сваю мову і культуру, дапамагае нам заставацца беларусамі – нашчадкамі такіх людзей, як Алесь Адамовіч.
Артур Цурбакоў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий