Цыкл "Літаратура Беларусі" Радыё-4 (Эстонія) 2010 г.
Сення мы працягнем беларускія літаратурныя старонкі на Радыё-4 гутаркай пра
пісьменніка, ці ў большай ступені драматурга, Аляксея Дударава.
Спадар Дудараў, у адрозненне ад дагэтуль узгаданых літаратараў – Васіля Быкава і Святланы Алексіевіч, дастаткова станоўча ставіцца да сучаснай беларускай ўлады.
Але для мяне галоўнае не палітычная пазіцыя творцы – кожны чалавек мае права на свае мяркаванне. Мяне цікавіць галоўнае - творчасць, тое што застанецца ў беларускай культуры нашым нашчадкам. У савецкія часы Аляксей Дудараў атрымаў Дзяржпрэмію, ды ажно дзьве Прэміі ленінскага камсамолу. Яго п'есы ставілі тэатры ад Брэста да Ўладзівастока. За ганарар ад сцэнару да фільма «Белыя росы», Аляксей Дудараў, з ягоных слоў, набыў аўтамабіль «Волга». Прыйшлі часы незалежнай Беларусі і спадар Дудараў працягвае атрымліваць прэміі ўжо ад беларускага прэзідэнта.
Апошняя прэмія Дудараву была прысуджана ад імя квазі дзяржавы – саюзу Расеі і Беларусі.
У сваім інтэрвью Радыё Свабода Аляксей Дудараў кажа: "Сапраўды, мяне ўлада не абдзяляла ніколі, хаця я па кабінэтах не хаджу. Гэта ўсё атрымлівалася само сабой. Прэмія для творцы гэта воплескі, гэта прызнаньне, гэта ўдзячнасьць. Што да прэзыдэнта Лукашэнкі… Ён — кіраўнік краіны. Для мяне ён — легітымны прэзыдэнт. Ён выконвае сваю ролю. А тое, што адзначаюцца заслугі — гэта адзначае дзяржава, краіна, народ. Пад час уручэньня я сказаў Лукашэнку: дзякуй, Аляксандар Рыгоравіч. Ён у адказ: дай Бог не апошнюю. Па-беларуску, дарэчы. Вось і ўсё".
У тым, што адна п'есаў Дударава “Прынц Мамабук” не выйшла ў свой час на беларускія сцэны, спадар Аляксей лічыць вінаватымі не цэнзараў, а чыноўнікаў ад культуры – западозрылі крамолу, перастрахаваліся – звычайная справа ў чыноўнікаў.
Але іншыя п'есы ідуц! Ды яшчэ як!!!
Калі, я ў гэтым жніўні гуляў па Менску, я падыйшоў да нацыянальнага купалаўскага тэатра паглядзець на афішу. Што даюць у новым сізоне? Вызначылася, што ў верасні глядачоў тэатра чакалі ажно тры п'есы Аляксея Дударава. Я паглядзеў інтэрнэт старонкі іншых беларускіх тэатраў, і убачыў, што рэпертуар кожнага з ніх мае п'есы Дударава, таксама. Падаецца, што Дудараў саамы папулярны ў Беларусі драматург. Я спадзяюся, што яго п'есы стаяць у рэпертуары тэатраў не только таму, што спадар Аляксей ўзначальвае Беларускі саюз тэатральных дзеячоў. Проста глядач ходзіць на ягоныя п'есы – глядач галасуе за Дударава нагамі.
Тым больш, большасць п'есаў Дударава пра нашых нацыянальных гістарычных герояў - Вітаўт, Ягайла, Рагнеда… Але іншыя творы закранаюць праблемы сучаснасці – паміраючая веска, алкагалізм, адыход ад спадчыны дзядоў…
ПЕСЬНЯ………………Лявон Вольскі – ворагам. сл Ул. Караткевіч, муз Лявон Вольскі.
З 2003 года Аляксей Дудараў узначальвае, ў якасці мастацкага кіраўніка, даволі цікавую ўстанову – Драматычны тэатр беларускай арміі. Вырашыла стварыць гэты тэатр міністэрства абароны Беларусі. Мне цяжка ўяявіць сувязь паміж цывільным тэатрам і мілітарным міністэрствам, Але спадар Дудараў заяўляе, што гэта ўсё натуральна – калі мэта дзяржавы і арміі выхоўваць патрыятызм, то чаму б не рабіць гэта з дапамогай мастацтва. Спадзяюся, што ў антракце ў тэатры беларускай арміі гледачам не прапаноўваюць пастраляць. Але гэта жарт, канешне. Дарэчы спадар Аляксей Дудараў жарты любіць, ён умее ствараць цудоўныя эпіграмы. Памятаю, як мне юнаку, давялося ў канцы 90-х пабываць на творчай сустрэчы спадара Аляксея. Ен тады чытаў свае караценькія жартаўлівыя вершыкі. І выдатныя літаратурныя пародыі – напрыклад - чым меньш жанчыну мы кахаем, тым больш мы ёй падабаемся – гэта Пушкін. А вось Аляксей Дудараў – каханая, мяне не было колькі дзен. Я не прыходзіў дамоў. Чым я займаўся з сябрамі, я не памятую, Але я ведаю, што ты мяне кахаеш, бо я дзеля гэтага ўсё зрабіў. Не ведаю, як вам, Але гэы гумар па маім гусце.
І яшчэ, Дудараў распавёў тады, як аўтарскія правы на кінастужку «Белыя росы» дапамагалі яму ў побытце.
Напрыклад. Быў такі выпадак – вяртаецца спадар Дудараў аднойчы ў вечары да хаты, як кажуць, на весяле. Настрой добры, і раптам з'яўляецца міліцыя: Грамадзянін, вы не ў цьвярозым стане, прайдзеце з намі ў адзяленне. Хлопцы, адпусціце мяне – кажа спадар Дудараў органам правааховы – я «Белыя росы» напісаў. І міліцыя Яго адпусціла. Не памятаю, праўда, мабыць яшчэ і падвезла да дому, як у кіно. Мой бацька – сябра саюзу тэатральных дзеячаў, рэжысёр тэлебачання, часта меў зносіны на ўсялякіх творчых мерапрыемствах з Аляксеям Дударавым. Бацька казаў, што Дудараў чалавек кампанейскі, цікавы. Некаторыя сябры майго бацькі бралі ўдзел у працы над фільмам «Белыя росы», таксама засталіся вельмі добрыя ўспаміны.
Але зараз спадар Дудараў, аўтар вялікіх формаў у кіно. У 2009 годзе ў свет з'явіўся блок бастэр «Дняпроўскі рубеж». Менавіта блок бастэр, бо класічны савецкі баявік, дзе чырвоная армія стрымлівае нацыстаў, ці наступае на іх, мае галівуцкі бюджэт. Фільм пра абарону Магілева, пра знакамітае Буйніцкае поле, дзе першы раз савецкім войскам удалася стрымаць націск намецкай ваеннай машыны. Фільм у якога ёсць вялізны бюджэт, але, нажаль, няма такога закона ў кінамастацтве – чым больш бюджэт, тым лепей фільм.
Давайце вызначымся з нашымі меркаваннямі пасля прагляду фільма.
Дарэчы тэма асобнай праграмы пра беларускае кіно, нас чакае наперадзе.
А сцэнарыст Аляксей Дудараў, нарэшце, вырашыў напісаць працяг «Белых росаў» - праз 25 год. По Яго словах, у наступным годзе плануецца пачаць з'емкі гэтага фільма. Пажадаем аўтару посьпехаў, а вы, шаноўныя слухачы, будзіце ў Беларусі – абавязкова схадзіце ў тэатр на п'есы драматурга Аляксея Дударава – не пашкадуеце.
Артур Цурбакоў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий