Характары
Апошні наш урок беларускай мовы быў месяцы паўтары таму. Будзем лічыць, што мы бралі перапынак на лета – адпачывалі. Але зараз за працу!
Я абяцаў слухачам і калегам, што гутарка ў наступным уроку пойдзе пра чалавечыя характары. Гэтая тэма ў мове сустракаецца вельмі часта, бо апісваючы чалавека трэба распавесці не толькі пра яго знешнасць, але і, вобразна кажучы, пра душу.
= Артур а когда человек хорошій, что в этом случае надо пронего говоріть?
Трэба казаць – добры чалавек. Нельга блытаць сэнс слова харошы, бо ў адрозненні ад рускай мовы, у беларускай гэта азначае – прыгожы.
= Т.е. красівый. Красівый человек – харошы чалавек.
Так, Аня. Але часцей ўжываецца слова прыгожы.
= А плохой человек, плохой характер это… –
Дрэнны, кепскі. Толькі мне падаецца, што дрэнных людзей робіццаў свеце ўсё меньш і меньш.
= Люді бывают не то, чтобы совсем плохімі. Есть черты характера, которые не очень мне нравятся – нпрімер, жадный человек. Как это сказать по белорусскі?
Чалавек – прагны, прагавіты, хцівы, сквапны. Скнара по беларуску гэта….
= Мне кажется, что – жадіна.
Слушна, Аня. Але - прага да ведаў, гэта імкненне асобы, калі яна прагне ведаў, імкнецца стаць разумнейшай – гэта вельмі добрая рыса характару. Таму нельга блытаць два гатункі прагі – адзін з якіх жадность, а другі ненасытносць.
= Есть еще Прага в Чехіі.
Гэта той самы выпадак, які часта сустракаецца ў славянскіх мовах. Словы гучаць падобна, ці нават аднолькава, але маюць розны сэнс.
= Да занімаясь белорусскім я не раз уже это замачала, бывает очень смешно. Но вернемся к характерам. Мне очень нравятся люді заботлівые і усердные, как это по белорусскі?
Па беларуску гэтыя рысы характару можна апісаць адным словам – руплівы.
Але ёсць і больш дакладныя словы – клапатлівы чалавек, які клапоціцца, турбуецца – гэта – заботлівый человек. Забота па бделаруску – клопат, турбота.
А усердный человек – па беларуску – стараны, дбайны
= Артур, еслі человек доброжелательный – то это будет “дабражадаючый”?
Не, у такім выглядзе гэта слова мае іншы сэнс – той хто жадае чужога дабра, але так па беларуску не кажуць. Нельга рабіць даслоўны пераклад, так званую кальку.
Доброжелательный па беларуску – зычлівы чалавек, дарэры ен можа ў цяжкі час пазычыць грошы. Але з пазычанымі грашамі нельга жартаваць, створыцца запазычанасць і… толькі гэта іншая тэма.
= Когда я готовіла эту тему мне встретілось слово – шчыры, очень похоже на серый. Серый характер, так бывает.
Зноўку тыя ж граблі. Бязспрэчна словы крыху падобныя, але шчыры чалавек гэта – іскренный, дружелюбный человек.
= Чэсны, так тоже можно сказать.
Не, Аня нельга. Слова “чэсны” паходзіць з лексікона так званай “трасянкі” – рускіх словаў, якія вымаўляюцца па беларуску. Слова “чэсны” мае саркастычнае адценне. Палітыкі любяць часта заяўляць аб сваёй “чэснасці”.
Сумленны чалавек – той хто ніколі не хлусіць – гэта честный человек. Сумленне па руску – совесть.
Аня як ты лічыш, а славалюбства ці ганарлівасць, гэта станоўчыя рысы характару, ці адмоўныя?
= Речь ідет о честолюбіі?
Так
= Нет мне такіе люді не нравятся.
Мне таксама не падабаюцца, але чалавечы гонар – такая рэч, якую кажучы па руску – надо беречь с молоду.
= Бывают невесёлые, хмурые люді. Как это по белорусскі
Панурыя, хмурыя, пахмурныя – людзі. Дарэчы надвор’е можа быць пахмурным, калі шмат хмараў на небе. У рускай мове ёсць падобны словазлучэнне – хмурое небо – пахмурнае наба. Хмары на небе – не весела на душы – пахмурны чалавек – той ў каго ў душы хмары.
= Очень смешно, человек с тучей.
Ну так, беларуская мова ўжывае шмат вобразаў – вельмі маляўнічая мова.
А калі казаць пра самую адмоўную рысу характару, то на мой погляд гэта, калі чалавек – ілгун, хлус, манюка.
= Речь ідет о лгуне, врунішке, только “манюка” – ток кто маніт, поднанівает?
Нам сустрэлася зноўку несупадзенне сэнсаў у славянскіх мовах. Маніць па беларуску – врать, лгать. Мана – ложь. Таму, што рускае маніть на беларускую мову перакладаецца, як клікаць, вабіць.
Есць, дарэчы, прывабныя людзі – гэта тыя з кім цікава, з кім хочуць сябраваць. Па русску самы дакладны пераклад – очаровательный – чароўны чалавек. Чалавек які мае чараўніцтва – волшебство.
= Волшебный человек – это очаровательный.
Так, толькі не путаць з чараўніком – волшебнік гэта адно, а добры, чароўны чалавек – зусім іншае.
= А мне очень нравятся преданные люді, это очень хорошіе і надежные друзья. По белорусскі прэданны нельзя сказать.
Так нельга, трэба казаць – адданы чалавек – преданный, страстный.
Але страстный человек па беларуску, гэта таксама і заўзяты, палкі чалавек.
= Сегодня речь в программе шла о Владіміре Короткевіче – это человек преданный белорусской культуре і історіі. Как это сказать по белорусскі?
Чалавек адданы… Дарэчы, ці чула ты раней пра гэтага пісменніка?
= Я відела фільм “Дікая охота короля Стаха” мне очень понравілось, но мне казалось, что это про Польшу лібо Літву.
Не вельмі дзіўна, бо беларусы гэта народ у якога скралі гісторыю. Краіна замкаў і рцараў, слаўных перамогаў і еўрапейскай культуры, калі стала часткай Расійскай імперыі згубіла сваю гісторыю. Беларусь з галоўнай часткі Вялікага княства літоўскага ператварылась у невыразны паўночна-заходні край.
Але і савецкія ўлады не вельмі імкнуліся аднавіць сапраўдную гісторыю. БССР таксама працягвала заставацца дадаткам да агульнай рускай культуры. Але дзякуючы такім адданым, прагным асобам як Уладзімір Караткевіч мы беларусы вярнулі сваю гісторыю. І калі кажуць, што адна асоба ў лесе чалавецтва мала што значыць, я звяртаю ўвагу на Караткевічады Быкава, Даўлатава ды Салжаніцына, да Іаана Паула 2-га, ці да айца Меня. Чалавек калі ён узброены адданасцю і верай у слушнасць сваёй справы – зменяе лес народу, робіцца чароўнай крыніцай, з якой бяруць сілы нашчадкі.
Артур Цурбакоў.
2 КУХНЯ
(7-м хвілін беларускай мовы з Аняй/Алесяй на Радыё-4)
Гаспадыні вымушаны ці любяць шмат часу праводзіць на кухні. Ім падабаецца гатаваць, ці яны вымушаны гатаваць – гэта ўжо іншая справа. Гаспадыня абавязана харчаваць (корміть) сям’ю Тэмай сенняшніх нашых заняткаў з’яўлаецца размова аб стравах, посудзе і гатаванні. Як, на чым і што гатаваць нам паведае Алеся.
- Алеся прывітанне, як шмат часу ты праводзіш на кухні?
- Падаецца, што палову жыцця, але, падобна на тое, што гэта мне падабаецца.
- Распавядзі, калі ласка, пра гатаванне.
- Што можна рабіць з харчаваннем (продуктамі) пры прыгатаванні стравы, ежы (еды)? Можна смажыць (жаріть), можна гатаваць (варіть), можна тушыць, вэндзіць (коптіть). Самая смачная страва – смажаная, але яна і самая некарысная (неполезная) для страўніка (желудка). Смажыць я спрабую як мага радзей. Звычайна я гатую ды запякаю, гэта больш карысная (здаровая) ежа.
- А якім посудам ты карыстуешся?
- Звычайным. Смажу я на патэльні (сковороде), гатую ў рондалі (кастрюле), пяку на блясе (бляха это і жесть і протівень одновременно), бывае што пяку і ў гаршкаш – смат нацыянальных беларускіх стравах гатуецца менавіта ў гаршках.
- Алеся, а калі ты накрыеш на стол, што ты робіш спачатку?
- Спачатку я кладу накрухмалены абрус (накрахмаленую скатерть). У мяне есць адмысловы святочны абрус, які на маю думку, вабіць гасцеў за стол ня меньш за смачны пах страваў.
Да першага у мяне вялікія талеркі, да другога меньшыя. Лыжкі, нажы і відэльцы – гэта абавязкова павінна быць на стале.
- А да напояў ты што накрыеш на стол?
- Гарбату і каву мы п’ем з кубкаў (чашек). Каб не запэцкаль стол пад кубкі кладуцца сподачкі (блюдца). Калі на стале гарэлка, ці каньяк – я падаю келішкі ці чаркі (рюмкі). Келішак добрай гарэлкі гэта ўспрыяе чалавечым зносінам, добрай размове. Але калі на стале піва, тады госці яго п’юць з куфэляў ці конавак. Шаппанскае, ці віно прынята піць з бакалаў.
А ведаеш, Артур, дзе самая смачная страва?
- Падаецца што ў паходзе. Вакол вогнішча каля наметаў (палаток) набіраеш з закуранага кацялка поліўку (похлебку) з грыбамі ці юшку (уху), закусваеш гэта печанай на жару бульбай. Нічога смачнейшага ў свеце няма. Нават на камароў не звяртаеш увагу.
- А на мой погляд самая смачная страва ў бабулі ў весцы. Прыгатаваная ў печы ў гаршэчку страва, калі яе запіваеш сырадоем з гарлача (парным молоком із глінянного кувшіша) – смаката! А з раніцы памятую яечня, на вялікай патэльні са скваркамі і смажанай цыбуляй. Ці бабуліны наліснікі (сладкіе бліны) з печы.
- Так смачна ты ўсе распавядаеш, нават сліна пацекла. Але вернемся на кухню. Пра што з кухонных прыладаў мы забыліся яшчэ прыгадаць?
- Напрыклад, суп у рондалі кухар памешвае і разлівае па талерках апалонікам (черпаком).
а бутэльку віна штапарам мы не адкрыем, гэтае слова ў гэтым выпадку не пасуе – мы адкаркоўваем бутэльку віна. Корак (пробка) паходзіць ад слова кара. А бутэлька з гарэлкай называецца пляшкай. Часта ў беларускай мове два словы без намёкаў на вульгарызм кампрэсуюцца ў адно. Напрыклад:
слоік – гэта (стеклянная ілі глінянная банка), бляшанка – (банка із жесті).
Накрыюць слоік накрыўкай (крышкой). А брудны посуд мыюць і сталы працяраюць анучкай (тряпкой). Часам да некаторых страў дадаюць воцат (уксус), а салодзяць ежу ды напоі цукрам.
Мабыць трэба нагадаць, што лОкшыны ці разанцы гэта (лапша), а буракі гэта (свекла).
Бульбу і буракі скрабуць – (чістят), цыбулю і яйкі лупяць (чістят), апельсін ці мандарын абіраюць (чістят) ад лупіны (кажуры).
А калі трэба нешта, напрыклад бульбу да дранікаў нацерці, то робяць гэта на тарцы (терке). У такім выпадку бульбу таркуюць ці дзяруць. Аўтэнтычная беларуская фраза – “надзерці бульбы да дранікаў”
Падаецца, што на сення хопіць. не варта перагружаць інфармацыяй шапноўных слухачоў.
- Добра, Алеся, дзякуй цябе за аповед, мабыць у наступны раз паразмаўляем менавіта аб харчаванні – аб тым з чаго гатаваць – розныя гатункі мяса, садавіна, гародніна.
- Выдатна, файная ідэя.
Артур Цурбакоў.
1 - КВАТЭРА
(7-м хвілін беларускай мовы з Аняй/Алесяй на Радыё-4)
У радыё уроках беларускай мовы на Радые-4 мы пераходзім да больш вузкіх тэмаў.
Напрыклад, сення гутарка пойдзе пра тое, што абавязкова сустракаецца у нашым жыцці кожны дзень – інтэр’ер, ці калі ужыць беларускі тэрмін, то абсталяванне кватэры, ці дому.
Мала хто з нас жыве ў манаскіх кельях, у пячорах ці на дрэвах, як пустэльнікі, самотнікі (отшельнікі).
Мне на памяць прыбягае толькі святы Кірыла Тураўскі – беларускі багаслоў, філосаў, які значную частку жыцця правеў у аддаленні ад людзей ў затворы ў кельі ў Турааве ў Барысаглебскім манастыры ў 1161 годзе. Даўно гэта было.
А зараз запрашаю вас у госці ў кватэру да спадарыні Алесі, якая дапамагае нам вывучаць беларускую мову. Алеся жыве ў пяціпавярховым доме (пятіэтажном доме), у центры города.
- Але як знайсці ваш дом, сп. Алеся?
- Гэта не складана, ад прыпынка (остановкі) ідзіце проста (по-русскі это означает прямо) і хутка убачыце над навакольнымі дамамі зялёны дах (крышу). Гэта і ёсць мой дом.
Дом я сапраўды знайшоў без прыгод і блукання. Але для пачатку мяне павінны ўпусціць у пад’езд. Я націскаю на кнопку дамафону і чую:
- Прывітанне Артур, ласкава запрашаю, мая кватэра на трэццем паверсе (на третьем этаже).
Я узнямаюсь па лесвіцы трымаючыся за парэнчы (періла). Прыступка за прыступкай (ступенька за ступенькой) і вось ён трэці паверх. Дзверы адчынеы – гаспадыня ўжо чакае на мяне.
- Првывітанне, праходзь, калі ласка.
Я апынуўся ў вялікім калідоры вітальні (пріхожей), з левага боку люстра (зеркало это люстэра, а вот люстра по беларускі это люстра, жырандоля), з правага боку - шафа для вопраткі. Заканчваеца калідор уваходам у прыбіральню (туалет с ванной), але мне туды пакуль што не трэба. Спачатку пагляжу кватэру Алесі.
- Алеся ў цябе ўсе так прыбрана, бачу, што ты чакала гасцей.
- Не я люблю чысцьню, таму ў мяне заўседы так. Але гасцям я вельмі рада.
Гасцей звычайна чакаюць і чысціня і пачастункі. Толькі спачатку я пакажу табе кватэру.
У маёй кватэры тры пакоі (трі комнаты) – зала ці гасцеўня (зал, заметьте - женского рода, а гассцінная это гасцеўня), дзіцячы пакой (децкая) і спальня.
- Які шыкоўны дыван у тваёй зале (дыван по-русскі это ковер, а вот діван, на белорусском языке означает сафа). Які файны дыван! Гэта сапраўдная шэрсць?
- Так ен вельмі стары, нават старажытны, і дастаўся мне па спадчыне ад дзядулі, які працаваў у Сярдняй Азіі.
- Затое сафа з фатэлямі (діван с кресламі) у цябе зусім новыя, зручныя і прыгожыя. І шторы на акне вельмі пасуюць да іх.
- Так, імі я таксама ганарусь, і яшчэ звярні увагу на столь (на потолок). Ты бачыш люстру. Гэта вельмі таражытная рэч. Такія зараз толькі ў музэях. Гэта спадчына ўжо ад бабулі.
- Алеся, а ў дзіцячым пакоі такія цікавыя шпалеры (інтересные обоі), я нават не ўяўляю дзе такія можна набыць.
- Мой хлопчык любіць маляваць. Частку малюнкаў на шпалерах зрабіў ён сам. Гэта адмысловыя шпалеры. Яны для гэтага і разлічаны, каб на іх маляваць.
- А столь чаму не расфарбаваны?
- Туды мой сын яшчэ не дабраўся.
У спальні вялізны ложак (большая кравать), ды вялізарнае люстэра (огромное зеркало). І таксама ўсё абсталявана з вялікім густам.
- Алеся, у цябе шмат люстраў у кватэры. Менавіта таму ты так добра выглядаеш?
- Дзякуй за камплімент. Мажліва і таму, але люстры я люблю за тое, што яны ствараюць адчуванне дадатковай прасторы і робяць памяшканні (помешенія) больш светлымі. Я люблю святло. (мне нравітся свет).
- Алеся а дзе ты захоўваеш былізну: коўдры, прасцірадлы, навалачкі (белье –одеяла, прастынкі, навалачкі)
- Шафа да бялізны схавана менавіта за гэтым вялікім люстрам. Яна усталявана ў сцяну. (Следует заметіть, што шкаф – по-белорусскі шафа тоже, как і зал імеет женскій род). Гэта прапанаваў зрабіць мой муж. Я маю давер да яго густу.
- Алеся, мы яшчэ не былі ў кухні. Там таксама павінна быць усе ідэальна і прыгожа.
-Давай пабачым.
- Як я і спадзяваўся – чысціня і парадак. Але які прыгожы посуд! Дзе ты гэта ўзяла? Чыя гэта спадчына? (от кого это досталось в наследство?)
- Падаецца, што гэты посуд пакіну ў спадчыну ўжо я. Бо я калекцыяную разнастайны посуд. Абавязкова нешта купляю, калі бываю ў вандроўках. Але я намагаюся, каб адно пасавала да другога. Напрыклад, відэльцы ды лыжкі з Азіі (вылкі і ложкі), а кубачкі і сподачкі (чашкі і блюдца) з Паўночнай Еўропы. Гэтыя талеркі (тарелкі) з Афрыкі, а гэтыя талеркі мне прывезлі сябры са Злучаных Штатаў (Соедіненных Штатов), там я яшчэ не была.
На паліцах (на полках) шклянкі ды бакалы – гэта знакамітае багемскае шкло.
Дарэчы, ты што будзеш піць гарбату ці каву (чай ілі кофе), у мяне есць і какава (какао) – сын вельмі любіць менавіта какаву.
- Усе залежыць ад таго, чым ты будзеш частаваць. Я пыйшоў да вас у госці з тартом. Ён чакае ў калідоры на тумбачцы.
- У мяне есць халодныя прысмАкі – вяндліна і сыры, але есць і салодкае – сама спякла.
- Тады я пачну з гарбаты. Але ці хутка прыйдзе твой муж і сын?
- Яны як раз паспецюць да гарбаты. Сення ў сына былі спартыўныя спаборніцтвы ў школе, муж заўседы балее за яго. Хутка даведаемся пра вынікі.
Артур Цурбакоў.