Поиск по этому блогу

четверг, 1 декабря 2011 г.

Бацькаўшчына 4-12-11


Сення героямі нашай перадачы будуць беларускія спартсмены. якія на мінулым тэдні наведлі Эстонію. У нашым эфіры ужо былі прадстаўнікі беларускага тэнісу, боксу. Быў спартыўны журналіст Аляксандр Пуціла. Але зараз мы будзем размаўляць пра вельмі нетыповы спорт - практычную стральбу з баявой зброі.
Гэтая гпліна спорту вельмі актыўна развіваецца апошні час у Беларусі. І што радуе - эстонскія калегі беларускіх спартцмэнў вельмі дапамагаюць беларусам у гэтым.


Зараз прагучыць песня на верш Ларысы Геніюш – Каса, у выкананні Віктара Шалкевіча. Былі часы калі нашыя продкі бралі ў рукі косы як зброю, каб бараніць радзіму.
 


Заўтра ў панядзелак 5-га снежня ў беларусаў Эстоніі будзе мажлівасць сустрэцца са Станіславам Шушкевічам – першым кіраўніком незалежнай беларускай дзяржавы. Ён будзе на ўрачыстым адкрыцці выставы беларускага фотамастака Андрэя Дубініна: "Лісты: мужнасць і боль", якая адбудзецца ў Музее Оккупацый а 12-й гадзіне.
На здымках вы ўбачыце радных і блізкіх людзей беларускіх палітзнволенных. Іх памятуюць, чакаюць, за іх хвалююцца і чытаюць ад іх лісты.



Зараз некалькі словаў пра мерапрыемства, што ўжо адбылось.

На мінулым тыдні ў рамках фестывалю PÖFF ў кінатэатры Coca Cola Plaza прайшоў паказ мастацкага фільма Land of Oblivion «Клопатная зямля» (вытворчасць Германія, Францыя, Польшча, Украіна).
Рэжысёр Міхаэль Боганім зняў фільм, які распавядае аб першых днях катастрофы на Чарнобыльскай АС.

За 20 хвілін да паказу ў холе кінатэатра прайшло беларускае мерапрыемства на якім гледачы пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў з дароўнымі надпісамі ад аўтараў з фонду талінскай грамадскай бібліятэкі імя Караткевіча.

Сярод аўтографаў дароўны надпіс народнага пісьменніка Беларусі - Генадзя Бураўкіна і былога старшыні саюза пісьменнікаў - Уладзіміра Някляева, беларускага пісьменніка які жыве ў Эстоніі - Уладзіміра Дехтерука, кіраўніцы беларускай дыяспары ў Літве – Лілеі Плыгаўкі, і шмат другіх творцаў.

У ва ўсіх кнігах тым ці іншым чынам прадстаўлена тэма Чарнобыля.
«Я ўспамінаю тыя дні, калі Чарнобыль застаў мяне, нашу сям'ю ў Гомелі - самым буйным горадзе, блізка размешчаным да ЧАС. Гэтая катастрофа змяніла ўсё. Яна стала часткай беларускай культуры. Велізарная колькасць людзей вымушаныя былі пакінуць родныя мясціны, з'явіліся мёртвыя горада і вёскі, перасяленцы, якіх прымаюць ў новых месцах з праблемамі ».

Наступствы радыеактыўнага забруджвання да гэтага часу ўплывае на здароўе каля паўтары мільёнаў людзей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях і прымаюць у ежу прадукты харчавання, вырашчаныя на гэтых землях.

Гасцям мерапрыемства была прадстаўлена кніга, якая выйшла нядаўна ў Эстоніі, яна апавядае аб эстонскіх ліквідатарах аварыі на ЧАС. Адзін з герояў кнігі прафесар Эдуард Сяргеевіч Гамс, паведаў прысутным пра той час, калі ён з калегамі ўдзельнічаў у ліквідацыі катастрофы.

Эдуард Сяргеевіч ўспомніў пра самаахвяраванне ліквідатараў дзеля выратавання мільёнаў, падкрэсліў, што вялікая частка ліквідатараў ўжо сышла з жыцця. Прафесар Гамс працаваў у камісіі па ліквідацыі чарнобыльскай катастрофы ў парламенце СССР, сёння ён ставіць пад пытанне мэтазгоднасць ядзернай энергетыкі, якая з'яўляецца небяспечнай і дарагой. Гэта прадэманстравала і нядаўняя катастрофа на японскай АЭС.

Праблема ядзернай энергетыкі павінна быць вырашана пад ціскам сусветнай грамадскасці. Фільм, які прыняў удзел у фестывалі з'яўляецца не толькі творам мастацтва, але і выразам грамадзянскай пазіцыі аўтараў.

Удзельнікі мерапрыемства выказваюць удзяку Міністэрству культуры Эстоніі, за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства.

Зараз прагучыць песня, якую выканалі разам спевакі з гурта Крама, Палац і Сябры. Кліп на гэтую песню быў зняту ў далекім 96-м годзе, рэжысерам Ягорам Хрусталевым. Выдатны кліп, яго вы можаце паглядзець у інтэрнэт. На экране – загінуўшыя вескі, людзя якія плачуць, ліквідатары. Спевакі сядаюць за стол і вядуь сумную бяседу, пра тых каго ўнесла ядзерная навала. На стале шклянка гарэлкі накрытая лустай хлеба – яна прызначаецца для тых, каго з намі няма. І гучыць такі сумны Гомельскі вальс.

Мы звамі сустрэнемся заўтра ў Музее Оккупацый а 12-й гадзіне, ці ў наступную нядзелю ў эфіры Радыё-4. Поспехаў вам шаноўныя. Усяго найлепшага.

Комментариев нет:

Отправить комментарий