Поиск по этому блогу

четверг, 8 декабря 2011 г.


Наша праграма прысвечана культуры, гіторыі і грамадскаму жыццю беларусаў Эстоніі і нашых суайчыннікаў на радзіме. Я узгадаў пра гісторыю, таму што на днях мы ўспаміналі пра адну важную дату - 20 год таму не стала СССР.

У Таліне з візітам у гэтыя дні быў першы кіраўнік незалежнай Беларусі – Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч. Мне вельмі прыемна было пагутарыць з чалавекам, які сваімі рукамі ствараў гісторыю. З чалавекам, які не хаваецца ад сваіх учынкаў, чалавекам, які не здрадзіў каштоўнасцям, які змагаецца за свае мэты прынцыпова і аддана.

........... інтэрвью

Гэта быў Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч.  У час сустрэчы спадар Шушкевіч паведаміл аб невялічкіх дробізях свайго быту, за якія я яшчэ больш стаў яго паважаць.Напрыклад, пенсія Станіслава Шушкевіча раўна 40-ка амерыканскім цэнтам. Гэтую суму ён атрымлівае што месяц, як былы кіраўнік дзяржавы. Чаму так мала? Гэта з'яўляецца пакараннем за яго дзейнасць з боку сучасных уладаў. Ад Шушкевіча чакаюць, што адсутнасць пенсіі зломіць яго, і ен - не малады чалавек  прыйдзе да ўладаў каяцца. 

Але замест тако каб аббіваць кабінеты высокіх пасад, Шушкевіч прападае ў іншых кабінетах - у навуковых аўдыторыях, дзе чытае лекцыі па радыё фізіцы студэнтам ў найвядомейшых універсітэтах свету і РФ. Дарэчы, нядаўна Шушкевіч даведаўся, што сакрэтны абарончы прыбор, які ён распрацаваў у 70-я гады да гэтуль выпускаецца адным абарончым прадпрыемствам у Пермі, і дагэтуль стаіць на ўзбраенна войска Рассеі.

Як, былы кіраўнік дзяржавы, Шушкевіч мае безтэрміновае дазваленне на асабістую зброю. У сучаснай Беларусі не вітаецца, калі асоба мае баявую зброю. Маўляў, узброены чалавек празмерна незалежны, яго надта небяспечна крыўдзіць.  Амаль усе хто законна зброяй валодаў яе здалі дзяржаве. Толькі не Шушкевіч. Спадар Станіслаў паважае сваю незалежнасць і права адстойваць свой гонар.

У час візіту Шушкевіча ў Талін, мне прыйшоў ліст. Аўтар пісаў, што Станіслаў Шушкевіч варты толькі таго, каб яго абкідалі тухлымі яйкамі. Я звяртаюсь да аўтара гэтых слоў. Вы напісалі словы пагрозы, пра тое, што Шускевіча трэба зняважыць. Ну і чаму вы не прыйшлі на сустрэчы? Уваход быў свабодны. Вы, аўтар гэтых пагроз - трус. Вы, нават, пабаялісь прыйсці, каб паўдзельнічаць у дыскусіі, не кажучы ужо пра вашы тухлыя яйкі. Шушкевіч вас не баіцца. А я вас не паважаю і шкадую.

Песня.........................Дзеці-дзяцей  - Падлетак

Зараз прагучаць урыўкі з нататкаў Міколы Ермаловіча, якія ён назваў "Гутаркі". Гэтыя тэксты былі наісаны ў далекім 1976 годзе. Сюжэт пра твочасць і лёс сп. Ермаловіча, аўтара кнігі "Беларусь - ВКЛ" ўжо гучаў у цыкле "Імёны Беларусі". 
Сёяшні сюжэт накіраваны на тое, каб асвяжыць успамін пра СССР, якога не стала 20 год таму. Ермаловіч апісвае працэсы дэградацыі нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Да гэтага іх падштурхоўвала сістэма, мэтай якой было стварэнне новай нацыі - савецкі чалавек. Слова манкурт, лічыцца абразай - гэта чалавек. які выракаецца ад каранёў, бацькоў, будучыні дзяцей... Але слова савецкі чалавек (сінонім манкурта) абразай лічаць не ўсе.У СССР была стабільнасць, каўбаса, песні спявалі...
Толькі пад гэтыя песні ператваралі ў манкуртаў цэлыя народы. Мікола Ермаловіч - нямоцны чалавек, з кепскім зрокам не баяўся пра гэта пісаць, казаць, змагацца. І ен застаўся пераможцам. Ён, і такія як ён выратавылі наш народ ад забыцця. Ермаловіча ўжо няма, але яго ідэі ўзгадавалі новыя пакаленні змагароў з манкуртамі

:   - 0.43 -  Пра мову і каўбасу (2.54)
               -  Шалкевіч
     - 049 - Гісторыя аднаго паэта (4.26)
               - Бартосік
    - 036 - Цяжкасці і перспектывы (2.45)
              - Беланогая

Казка
Дзяцячая песня.





Комментариев нет:

Отправить комментарий