Поиск по этому блогу

среда, 16 марта 2011 г.

Помники беларусам у свеце (сюжэт Радыё-4, Эстония)

Помнікі нашым суайчыннікам знаходзяцца ў шматлікіх краінах свету. Ім будзе появящена асобная праграма. У сязи з сумнымі падзеямі ў Японіі трошкі распавяду аб краіне ўзыходзячага сонца.
У японскім горадзе Хакодатэ знаходзіцца бюст Іосіфа Гашкевіча, першага генеральнага консула Расійскай імперыі ў Японіі. Ён ураджэнец г. Астравец (Гарадзенская вобласць). Бюст быў перададзены ў дар музею ў 1989 годзе ад імя грамадскай арганізацыі "Саюз савецкіх таварыстваў дружбы".

Іосіф Гошкевич працаваў на пасадзе генконсула ў Японіі з 1859 па 1865 г.. Пад яго кіраўніцтвам у Хакадатэ была закладзена першая праваслаўная царква ў Японіі, пабудаваны бальніца і школа для японскіх дзяцей. Ён таксама стаў стваральнікам першага японска-рускага слоўніка з каментарамі.

У цэнтры эстонскага гарадка Кивиыли варта мемарыяльны знак у гонар беларускага пісьменніка Янкі Скрыган. Усталяваны ён у 1998 годзе па ініцыятыве мясцовых беларусаў.

У Таліне некалькі гадоў таму з'явілася мамориальная дошка на фасадзе дома, дзе знаходзілася консульскае аддзяленне Беларускай народнай рэспублікі.
Першы замежны помнік Багдановічу знаходзіцца ў Місхоры. Ёсць пямятник нашаму Максіму і ў Ялце.

Тадэвушу Кастюска помнікі ўзведзены ў 6 гарадах ЗША. У Нью-Ерку, Варшаве і Маскве стаіць помнік Янку Купалу, у Варшаве - Якубу Коласу, у Парыжы Адаму Міцкевічу. Помнік Францыску Скарыне паўстаў у 1996 годзе ў праскім раёне Градчаны ў Чэхіі і нядаўна ў Астане - сталіцы Казахстана. Мемарыяльная дошка першадрукару вісіць у Вільні.

Помнік Уладзіміру Караткевічу быў нядаўна узведзены ў Кіеве.




Цяпер гаворка пойдзе пра беларуса, які стаў нацыянальным героем Чылі - пра Ігната Дамейка. У сталіцы Чылі ўзвышаецца помнік знакамітаму беларусу. На граніце надпіс - Вялікі Асветнік.
Акрамя гэтага, імя Дамейкі носіць горны хрыбет Кардыльеры Дамейкі, горад, порт Пуэрта-дэ-Дамейка. Яго імем назвалі мінерал Дамейка, малюск Наўтылус домейкус, від фіялкі віёла домейкана і нават дыназаўр - домейкозавр.
Падрабязней нам пра Дамейка распавядзе Ўлодимір Арлоў, які прачытае урывак са сваёй кнігі «Паустанцы».






http://svyatavit.iatp.by/Zemlyaki/Dameyika/ogid.html

Ігнацій Дамейка.

Жыццё і справы.
Родная старонка.
Мядзвядка ў Навагрудзкім павеце. Школьныя гады ў Шчучыне. Вучоба ў Віленскім універсітэце. На гаспадарцы ў Заполлі.



Ігнацій Дамейка - сын Антона Іпаліта і Караліны з Анцутаў, нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку бацькоў Мядзвятка над ракой Ушой у Навагрудскім павеце. Яго бацька - старшыня земскіх судоў, памёр вельмі рана (1809 г.) і пакінуў дзяцей сіротамі. Малы Ігнацій, яго сёстры і браты: Марыя, Антаніна, Адам і Казімір - засталіся пад апекаю маці і двух дзядзькаў: Ігнація і Юзефа. Дзяцінства Дамейкі прайшло ў заможным шляхецкім доме, напоўненым польскан культурай, у якім захоўваліся анчынныя традыцыі. У 1812 годзе дзесяцігадовы Ігнацій разам са старэйшым братам Адамам быў адданы ў павятовую школу айцоў піяраў у Шчучыне. Шчучынская школа, як і астатнія школы на землях літоўска-беларускіх, падлягала Віленскай кураторыі. Навуковае, арганізацыйнае і адміністрацыйнае кіраўніцтва школамі ажыццяўляў Віленскі універсітэт. Ва ўсіх школах кураторы абапіраліся на праграмы, распрацаваныя праз Камісію Народнай Адукацыі, якая дзейнічала ад 1773 года. Навучанне было агульнаадукацыйным, насіла энцыклапедычны характар, адначасова вывучаліся розныя групы прадметаў (гуманітарных і матэматычна-прыродазнаўчых) ва ўсіх класах, але ў розных прапорцыях. Школа ў Шчучыне мела высокі ўзровень навучання. У ёй былі добра абсталяваныя кабінеты фізікі, хіміі і натуральнай гісторыі (у якую ўваходзілі батаніка, заалогія і мінералогія г.зн. геалагічныя навукі), а таксама батанічны сад, які заклаў яшчэ ў часы Камісіі Народнай Адукацыі ксёндз Станіслаў Баніфацый Юндзіл. Дамейка пачаў вучыцца з трэцяга класа. Моцны ўплыў на яго развіццё аказаў настаўнік фізікі ксёндз Тадэвуш Малюкевіч. Дамавым настаўнікам маладых Дамейкаў быу Ануфрый Петрашкевіч, які ў студэнцкія гады стаў сябрам Ігнація. У чатырнаццацігадовым узросце (1816г.) Дамейка скончыў шчучынскую школу. У гэтым самым годзе быў залічаны ў Віленскі Універсітэт.
На пачатку XIX стагоддзя Віленскі Універсітэт быў самай прэстыжнай польскай навучальнай установай, якая актыўна развівалася. Дзякуючы яму, знішчаная пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і войнаў Напалеона, Вільня знаходзілася ў стане свайго росквіту і была сталіцай польскай навукі. Куратарам навучальнай установы быў князь Адам Ежы Чартарыскі, рэктарам - Шымон Малеўскі. Сярод выкладчыкаў універсітэта былі такія вядомыя навукоўцы як астраном Ян Снядэцкі, хімік Анджэй Снядэцкі, заолаг Людвіг Баянус, батанік ксёндз С.Б. Юндзіл, мінералогі Фелікс Джэвінскі і Ігнацій Гарадзенскі, матэматыкі - Міхал Палінскі і Захарый Нямчэўскі, Томаш Жыцкі, філолаг Эрнст Гродан, а таксама (трохі пазней) гісторыкЯахім Лелявель і філосаф Юзэф Галухоўскі. Сам Універсітэт і яго навукоўцы адыгрывалі вядучую ролю ў культурным і грамадскім жыцці Вільні. Апагей яго ўздзеяння на шырокія кругі грамадскасці прыйшоўся на 1815-1824 гады.
Дамейка пачаў навуку на фізіка-матэматычным факультэце універсітэта. На гэты выбар аказаў вялікі ўплыў яго дзядзька Юзеф, які быў выпускніком Галоўнай Школы Вялікага Княства Літоўскага, а таксама вучнем славутага геолага Абрама Готліба Вернера з Горнай Акадэміі ў Фрыбургу. (Праз усё жыццё ён захаваў любоў да геалогіі і да свайго настаўніка - Вернера). Дамейка быў удзячны дзядзысу не толькі за атрыманне першапачатковых ведаў па прыродазнаўству, але (як успамінаў пазней) за пэўную эмацыянальную схільнасць да навук пра Зямлю. На фарміраванне яго інтарэсаў аказалі таксама ўплыў шчучынскія настаўнікі. Ва універсітэце I. Дамейка меў магчымасць атрымаць усебаковыя, сучасныя і грунтоўныя веды. Магчымасць гэтую ён выкарыстаў спаўна. У 1822- г. пасля здачы адпаведных экзаменаў і прадстаўленні навуковай працы па матэматыцы ён скончыў навуку, атрымаўшы тытул магістра філасофіі. У сваёй працы паказаў глыбокае веданне прадмета, самастойнасць мыслення і крытыцызм.
Дамейка меў рознабаковыя інтарэсы, і гэта перашкаджала яму ў выбары прафесіі. Быў схільны стаць настаўнікам альбо вайсковым інжынерам, думаў пра далейшае навучанне ў Германіі. Але паколькі не атрымаў пашпарта (хлуслівае абвінавачванне: канфлікт з афіцэрам імператарскай гвардыі), застаўся ў Вільні і наведваў выклады пераважна з гісторыі Лелявеля і філасофіі Галухоўскага.
У гэты час сярод студэнцкай моладзі дзейнічалі многія таварыствы. Найболыш важкім з іх было канспірацыйнае Таварыства Філаматаў (г.зн. аматараў навукі), створанае ў кастрычніку 1817 года, у яго склад уваходзіла каля двух дзесяткаў асоб. Адной з галоўных задач Таварыства была самаадукацыя, якую пазней яны хацелі ўзняць да ранга навуковай працы. Істотнай рысай гэтага Таварыства было тое, што яно дзейнічала ў атмасферы братэрства і распаўсюджвала сярод сваіх сяброў і ў студэнцкім асяроддзі пачуццё абавязку ў адносінах да грамадскасці і высокіх маральных якасцей. Філаматы былі кіраўнікамі тайных таварыстваў, арганізатарамі якіх з'яўляліся самі, і за кошт гэтага пашыралі свой ўплыў на студэнтаў. Пасля велізарнага поспеху адзінага легальнага таварыства Прамяністых, арганізаванага Томашам Занам, у чэрвені 1822 года было створана падпольнае Таварыства Філарэтаў (аматараў дабрадзейнасці), якое ў 1821-22 акадэмічным годзе налічвала больш за 170 сяброў.
Дзякуючы Ануфрыю Петрашкевічу, Дамейка хутка пасябраваў са стваральнікамі Таварыства Філаматаў: Томашам Занам, Юзефам Яжоўскім, Францішкам Малеўскім, Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам і іншымі. Гэтае сяброўства захавалася на ўсё жыццё. Увосень 1819 г. Дамейка ўваходзіць у склад Таварыства Філаматаў, актыўна дзейнічае ў розных філамацкіх і філарэцкіх структурах, арганізоўвае спатканні, чытае выклады з розных галін прыродазнаўства. Належыць да арганізаванага філаматамі Статыстычнага камітэта (1821г.), які займаўся зборам і ўпарадкаваннем розных фізіяграфічных і статыстычных матэрыялаў.
Сярод філарэтаў панавала непрыняцце існуючых палітычных адносін і прага незалежнасці. Пазней Дамейка пісаў: „Сілай той цягі, штуршком да дзейнасці, галоўнай мэтай былі дабро краіны, старая Польшча, захаванне народу і польскага характару".
Атмасфера, пануючая ва універсітэце і ў многіх падпарадкаваныхяму школах, ліберальныя погляды вялікай часткі прафесуры, а таксама абуджэнне патрыятычнага духу, ідэйныя хваляванні сярод моладзі выклікалі незадаволенасць уладаў у Пецярбурзе. Уліпені 1823 г. сенатар Мікалай Навасільцаў распачаў следства, якое ў выніку здрады аднаго з членаў таварыства выкрыла існаванне філарэтаў, а пасля і філаматаў. Пачаліся шматлікія арышты сярод віленскай моладзі. У сярэдзіне лістапада 1823 года I. Дамейка таксама стаў вязнем кляштару базыльянаў. Аднак, дзякуючы паруцы дзядзькоў, ён адным з першых (у канцы студзеня ці пачатку лютага 1824 г.) быў вызвалены. Пасля некалькіх месяцаў следства ў жніўні 1824 г. многія філаматы і філарэты былі асуджаны за „распаўсюджванне бессэнсоўнага польскага нацыяналізму праз навуку". Дзякуючы намаганням дзядзькоў, Дамейка пазбег лёсу большасці сваіх сяброў, якія былі бестэрмінова высланы ў глыб Расіі. Ён быў асуджаны на пажыццёвы побыт у вёсцы пад строгім надзорам паліцыі з забаронай займаць якія-небудзь дзяржаўныя пасады.
Наступныя шэсць гадоў Дамейка правёў у маёнтках дзядзькі Ігната, спачатку ў Жыбуртоўшчыне каля Дзятлава, потым - у Заполлі ў Лідскім павеце, дзе займаўся гаспадаркай. 3 цягам часу стаў добрым гаспадаром, стараўся аблегчыць долю прыгонных сялян. Прымаў актыўны ўдзел у губернскіх і павятовых сейміках. Працаваў у канспірацыйных філарэцкіх структурах, якія засталіся пасля суда. Прымусовае знаходжанне на вёсцы балюча перажываў. Марыў пра падарожжы, ананімна пісаў у „Віленскі дзённік", не абрываў кантакты з Вільняй і вёў перапіску з раскіданымі па свеце сябрамі-філаматамі і філарэтамі, між іншымі з А. Міцкевічам. У 1825 годзе спрабаваў паступіць на службу ў Інжынерны Корпус у Варшаве. У канцы 1829 г. быў звольнены з-пад надзора паліцыі. У другой палове 1830 г. на працягу пяці тыдняў знаходзіўся ў Варшаве, дзе спатыкаўся з Лелявелем. У пачатку кастрычніка вярнуўся ў Заполле. Тут ён даведаўся пра пачатак лістападаўскага паўстання. I. Дамейка актыўна ўдзельнічаў у паўстанні, змагаючыся ў атрадзе генерала Дэзыдора Адама Хлапоўскага. Пасля прайгранай бітвы пад Шаўляем адбыўся „ганебны пераход у Прусію", дзе паўстанцы былі інтэрнаваны. Дамейка разам з таварышамі два разы арганізоўваў няўдалыя спробы ўцёкаў у Францыю і Англію.

На шляху эмігранта.
Дрэздань - Парыж і вучоба ў Горнай Школе.

У канцы 1831 года Дамейка атрымаў эміграцыйны пашпарт і на пачатку студзеня 1832 года паштовым дыліжансам выехаў у Дрэздань. Тут пасля васьмігадовага расстання сустрэўся з сябрамі: Адамам Міцкевічам, Антонам Эдвардам Адынцом, Стэфанам Гарчынскім, Люцыянам Вайзенхофам. У Дрэздані ўзмацнілася сяброўства паміж Міцкевічам і Дамейкам. У гэты час Міцкевіч працаваў над III часткай „Дзядоў", у якой увекавечыў сяброў зняволеных „у базыльянаў", а сярод іх Жэготу - Дамейку. У маі Дамейка атрымаў вестку пра смерць маці, якую вельмі балюча перажываў. Сябры ўгаварылі яго здзейсніць кароткае падарожжа па Саксонскай Швейцарыі і ў Фрыбург, дзе наведаў славутую Горную Акадэмію.
Ціск расейскага ўрада на Саксонскія ўлады прымусіў эмігрантаў пакінуць Дрэздань. Міцкіевіч і Дамейка і некалькі іх таварышаў выехалі ў Францыю. Трыццаць першага ліпеня 1832 года апынуліся ў Парыжы.
У Францыі Дамейка правёў 5 гадоў. Сутыкненне з эміграцыйным жыццём расчаравала яго і адбіла жаданне займацца палітычнымі справамі. Абмежаваўся навукова-грамадскай дзейнасцю ў Літаратурным Таварыстве і Таварыстве Літоўскіх і Рускіх Зямель. Для апошняга выпрацаваў праграмы навуковых прац у двух секцыях: гістарычна-літаратурнай на чале з Міцкевічам і матэматычна-прыродазнаўчай, у якой актыўна працаваў. Таварыства не змагло рэалізаваць свае планы, у 1833 годзе дзейнасць яго была спынена. 3 1833 года Дамейка актыўна працаваў у Таварыстве навуковай дапамогі, мэтай якога было палягчэнне вучобы польскай эміграцыйнай моладзі. Працягваў падтрымліваць цесныя сувязі з сябрамі, самааддана служачы ім дапамогай і неаднаразова падтрымліваючы грашыма. Асабліва моцныя вузы сяброўства ядналі яго з Міцкевічам, быў сведкам на яго шлюбе, дапамагаў у многіх працах. Адлюстраваннем удзячнасці і прывязанасці быў першапачаткоы намер назваць „Пана Тадэвуша" -"Жэгота".
У Парыжы канчаткова ўсталяваліся навуковыя інтарэсы Дамейкі. Наведваў лекцыі матэматыкі, фізікі, аналітычнай хіміі,батанікі, мінералогіі і геалогіі ў Сарбоне, Калеж дэ Франс і Батанічным садзе. Слухаў лекцыі знакамітых французскіх геолагаў: Луі Прэбоста, П'ера Кард'ера і вельмі блізкага да палякаў Леона Элі дэ Бамонта, з якім пабываў у геалагічнай экспедыцыі ў Алексоне. Пры намове Бамонта і яго пратэкцыі 23 жніўня 1834 года Дамейка паступіў у Парыжскую Горную школу, якую акончыў 1 жніўня 1837 г. з дыпломам інжынера-гарняка. Быў старанным студэнтам, які паказваў добрыя вынікі. Падчас навучання слухаў лекцыі знакамітых навукоўцаў: Дамініка Араго, Бамонта, П'ера Дзюфрэнуа - тагачаснага дырэктара школы. Падчас вакацый здзейсніў шмат геалагічных вандровак па Францыі. Сабраны матэрыял стаў падставай калекцыі, якую пазней забраў на другі кантынент. Цесныя сувязі з Горнай школай падтрымліваў Дамейка на працягу шматгадовага побыту ў Чылі.
У час навучання ў Горнай школе Дамейка працаваў над стварэннем карты прыроды Польшчы. Выканаў тры карты: гідраграфічную, геалагічную, „лясную" (ландшафтна-гаспадарчую). Падрыхтаваў таксама працу-каментарый да карт пад назвай „Эсэ па геалогіі, геаграфіі і эканоміцы, якое служыла б асновай фізічнай геаграфіі гэтай краіны". Перад выездам з Францыі ўсе правы да гэтых матэрыялаў, якія былі першай спробай стварэння фізіяграфічнага атласа Полыпчы, разам з выдавецкай інструкцыяй перадаў А. Міцкевічу. Пазней у лістах да сяброў Дамейка не раз вяртаўся да справы іх публікацыі. Але гэтыя намеры не здзейсніліся. Рукапісныя матэрыялы знаходзяцца ў Ягелонскай бібліятэцы і бібліятэцы Польскай акадэміі навук у Кракаве і Польскай бібліятэцы ў Парыжы. Пасля заканчэння навукі Дамейка атрымаў пасаду ў Бон Фонтэн у Альзасе, дзе шукаў жалезную руду. У пачатку кас'грычніка 1837 года ён атрымаў прапанову заняць пасаду прафесара хіміі і мінералогіі ў Горнай школе ў Ля Сарэна ў гарняцкай правінцыі Какімба ў Чылі.

На другой радзіме
Падарожжа ў Чылі-уЛя Сарэна - Сярод араўканаў -Універсітэт Сант'яга і навуковыя экспедыцыі па гарах і пустынях Паўднёвай Амерыкі.

Маладая чылійская дзяржава, уцягнутая ў бясконцыя канфлікты з аўтахтонным насельніцтвам - індзейцамі, з цяжкасцямі будавала сваю дзяржаўнасць, змагаючыся з палітычнымі, грамадскімі і эканамічнымі праблемамі. У імкненні да развіцця краіны ўрад стараўся прыцягаўць чужаземцаў на пасады, на якія не даставала мясцовых спецыялістаў. Асабліва важнымі праблемамі былі рэарганізацыя занядбаных адукацьгі і навукі, а таксама разведванне ўласных радовішчаў карысных выкапняў, адпаведнае іх выкарыстоўванне і ўдасканаленне вельмі прымітыўнай на тыя часы горнай прамысловасці.
Пасля атрымання абяцання датэрміновага звальнення з абавязкаў у выпадку палітычных змен у Еўропе Дамейка падпісаў шасцігадовы кантракт і 31 сгудзеня 1838 года накіраваўся ў Чылі. Шлях быў складаным з Буэнас-Айрэса коньмі праз стэпы Аргентыны і Кардыльеры - да месца дабраўся 3 чэрвеня 1838 года.
Пачатак яго жыцця ў Ля Сарэна быў вельмі цяжкім. Дамейка з энергіяй узяўся за працу, авалодаў іспанскай мовай, распрацаваў праграмы навучання, пабудаваў і абсталяваў лабараторыю і арганізаваў прабірную майстэрню. У верасні пачаў чытаць лекцыі. Сваіх вучняў у першую чаргу павінен быў азнаёміць з асновамі фізікі і хіміі і толькі на трэцім годзе навучання пачаў выкладаць геалагічныя навукі: горную і прабірную (хімічны метад даследвання руд) справы. Падумаў таксама пра навуку здольных вучняў у Еўропе. Самастойна і з вучнямі правёў шматлікія навуковыя падарожжы па правінцыі і болып адлеглых тэрыторыях. Шмат часу і энергіі прысвяціў горнай справе, імкнуўся да ўдасканалення працы ў капальнях і лепшай яе арганізацыі.
Ужо ў 1844 годзе Дамейка напісаў і надрукаваў два асноўныя падручнікі па мінералогіі, якія перавыдаваліся шмат разоў. Адзін з іх „ Элементарная мінералогія" разам з васьмю дадаткамі, друкаванымі да 1884 г., быў многія гады асноўнай крыніцай ведаў пра мінеральныя багацці Паўднёвай Амерыкі.
Напрыканцы 1844 г. Дамейка рушыў да тады яшчэ незалежнай Араўканіі. Польскага навукоўца цікавіла жыццё індзейцаў, абурала яго дыскрымінацыя араўканаў, імкненне да выгнання з зямлі продкаў і вынішчэння, захапляўся іх барацьбой за ўтрыманне незалежнасці. За некалькі месяцаў падарожжа ён пазнаёміўся з жыццём араўканаў. У апублікаванай у 1845 г. кнізе „Араўканія і яе жыхары " ён выступіў як палымяны абаронца індзейцаў, апісаў геаграфію Араўканіі, культуру і звычаі яе жыхароў. Рашуча працівіўся палітыцы, скіраванай на страту нацыянальнай самасвядомасці індзейцаў. Заклікаў шанаваць іх звычаі і традыцыі, мірна і паступова ўключаць іх у чылійскае грамадства праз развіццё асветы, знаёмства з развіццём рамяства і адкрыццё доступу да прыродных багаццяў іх земляў. Кніга Дамейкі была добразычліва прынята ў Чылі, іншых краінах Паўднёвай Амерыкі: перакладзеная на французскую, ангельскую, нямецкую мовы, атрымала вялікую вядомасць у свеце. Польскі пераклад гэтай кнігі выйшаў у 1860 годзе ў Вільні (апошняе выданне гэтай працы было зроблена ў Польшчы ў 1992 г.) Погляды Дамейкі мелі ўплыў на змякчэнне стаўлення чылійскага ўрада ў адносінах да індзейцаў. Араўканія была незалежнай да 1884 года. Па ініцыятыве Дамейкі ў Ля Сарэна быў арганізаваны этнаграфічны музей, прысвечаны культуры араўканаў і іншых індзейскіх плямёнаў, што жывуць на тэрыторыі Чылі.
Вярнуўшыся з Араўканіі, Дамейка застаў дом і лабараторыю знішчанымі пажарам. Нягледзячы на тое, што ён смуткаваў па Радзіме і марыў пра вяртанне, палічыў сваім абавязкам прадоўжыць побыт і адбудаваць тое, што было знішчана.
У лістападзе 1846 г. пасля атрымання згоды на звальненне Дамейка, з якім усе сардэчна і са смуткам развіталіся, адправіўся ў Вальпараіса, адкуль намерваўся адбыць у Еўропу. Аднак чылійскі ўрад зрабіў усё для затрымання навукоўца ў краіне. Да яго звярнуліся з просьбай стаць на чале кафедраў мінералогіі і фізікі ўніверсітэта ў Сант'яга, а таксама правесці рэформы вучэльні і ўсёй сістэмы адукацыі Чылі. Гэтыя прапановы схілілі яго застацца на некаторы час у краіне. У 1847 г. пачаў выкладаць мінералогію, фізіку, а пазней і хімію. Быў прызначаны членам Рады універсітэта. Працягваў працу над праектам рэформы адукацыі, якую пачаў яшчэ ў 1842 годзе, узяўшы за ўзор Віленскую школьную акругу, Віленскі ўніверсітэт, а таксама нямецкія ўніверсітэты. На пасяджэнні Рады універсітэта яго праекты, а асабліва прапановы па рэарганізацыі самой навучальнай установы выклікалі нараканні некаторых заслужаных прафесараў. Пасля бурлівых дыскусій праект быў прыняты. Толькі ў 1852 годзе, як прадстаўнік ўрада, распачаў Дамейка реалізацыю гэтага праекта.
У 1848 г. ў знак прызнання заслуг, па прапанове ўрада, парламент прыняў рашэнне аб наданні вучонаму ганаровага чылійскага грамадзянства. У 1847 годзе Дамейка, змучаны жыццём у горадзе, купіў віллу з прыгожым садам на ўскраіне Сант'яга. Праз год, 7 ліпеня, ажаніўся з чылійкай Энрыкет Сатамаёр і Гузман. Гэтыя падзеі назаўсёды звязалі вучонага з яго другой айчынай.
У 1868 г. яго выбралі рэктарам універсітэта ў Сант'яга, абавязкі якога выконваў тры тэрміны, да канца 1882 г. На працягу 15 год свайго рэктарства давёў вучэльню да росквіту. А яго заслугі ў гэтай галіне атрымалі найвышэйшае прызнанне чылійскага народа.
Сямейнае жыццё Дамейкаў працякала гарманічна. З'явіліся на свет дзеці: адзіная дачка Ганна (14.09.1854 г.), сыны: Генрых (1855г.), які памёр будучы немаўляткам, Гернан (7.02.1859г.) і Казімір (24.04.1863 г.). Хапала таксама і турбот, выкліканых перш за ўсё працяглымі хваробамі Гернана і туберкулёзам жонкі, якая, нягледзячы на чулую і клапатлівую апеку, памерла 26 снежня 1870 года. Дамейка ўвесь свой вольны ад заняткаў час прысвячаў выхаванню дзяцей. Праз два гады ён атрымаў звестку аб смерці брата Казіміра.
У 1876 г. сям'ю Дамейкаў праведаў звольнены пасля 12-ці гадовай сібірскай ссылкі за ўдзел у студзеньскім паўстанні пляменнік Лявон (сын Казіміра). Праз год Лявон вярнуўся ў Сант'яга, каб ажаніцца з Ганнай Дамейка. У пачатку 1878 г. маладая пара выехала на радзіму і пасялілася ў маёнтку Жыбуртоўшчына.
Пасля ад'езду дачкі Дамейка адчуў сябе адзінокім, узмацніўся смутак па родным краі. Пад канец тэрміна рэктарскіх паўнамоцтваў ён напісаў прашэнне аб звальненні. 7 кастрычніка дэкрэтам ураду яму была назначана, апроч звычайнай пенсіі, спецыяльная ў памеры 6000 піястраў у -год, якая выплачвалася ў Чылі і за мяжой. Некалькімі днямі пазней быў вымушаны ўладамі заняць пасаду рэктара яшчэ раз. Для пасварыўшыхся палітычных партый у вучэльні адзіным кандыдатам, якаго прымалі ўсе, быў Дамейка. Заняў гэтае становішча на кароткі час, пакуль не заціхнуць спрэчкі. 30 мая 1883 года атрымаў звальненне і пачаў рыхтавацца да ад'езду. Апошні месяц знаходжання ў Чылі прысвяціў упарадкаванню сваіх навуковых матэрыялаў і багатай мінералагічнай і геалагічнай калекцыі (больш за 4000 экз.), якую ахвяраваў вучэльні.
Падчас свайго працяглага знаходжання ў Чылі паралельна з педагагічнай і арганізацыйнай дзейнасцю Дамейка праводзіў мінералагічныя і геалагічныядаследаванні, арганізоўваў навуковыя падарожжы па ўсёй краіне, дасягаючы цяжкадаступных высакагорных раёнаў, працаваў у незвычайна цяжкіх умовах на землях, малавядомых тагачаснай навуцы, пад час нават некранутых. Вынікі назіранняў на мясцовасці і лабараторных даследаванняў публікаваў ў французскіх, нямецкіх і чылійскіх часопісах. Пісаў таксама працы сінтэтычныя. Навуковыя дасягненні Дамейкі велізарныя, няпоўная бібліяграфія яго прац уключае каля 400 найменняў. У 1846 г. апублікаваў першую геалагічную карту Чылі у маштабе 1:250000. Сярод даследаваных і апісаных ім мінералаў многія былі невядомыя тагачаснай навуцы. Працы па мінералогіі і геалогіі прынеслі польскаму вучонаму сусветную славу, асабліва трохтомнае даследаванне „ Мінералогія альбо апісанне асноўных мінералаў Чылі, Балівіі, Перу і Аргентынскіх правінцый".
Узбагаціў чылійскую гаспадарку новымі адкрыццямі, між іншым, пакладамі салетры ў пустыні Атакама, эксплуатаваных па сённяшні дзень, пакладаў вугля ў правінцыі Вальдзівія. Спектар інтарэсаў і прац, выкананых Дамейкам, быў вельмі шырокім. Даследаваў вулканы і метэарыты, звычайныя і мінеральныя воды, арганізаваў метэаралагічныю станцыю і пачаў даследаванні ў гэтым напрамку, заснаваў астранамічную абсерваторыю, распрацаваў падручнікі фізікі і прабірнай справы, якімі карысталіся ў некалькіх краінах Паўднёвай Амерыкі. Быў аўтарам шматлікіх праектаў, якія былі зрэалізаваны, між іншым, вадаправод для Сант'яга, эксплуатацыя адкрытых радовішчаў вугля, будаванне сучасных горных печаў.
Дасягненні Дамейкі высока ацэньвалі ў навуковых колах Еўропы. Адлюстраваннем гэтага было членства ў шматлікіх еўрапейскіх навуковых таварыствах, у тым ліку і парыжскім Нацыянальным музеі прыроды. Быў таксама членам Польскай академіі навук (1873г.).

Падарожжа на стары кантынент і развітанне з радзімай.
ПразПарыж, Кракаў, Варшаву ў Жыбуртоўшчыну. Вяртанне ў Сант 'яга.

На працягу больш чым паўвека, што правёў Дамейка на чужыне, ён утрымліваў непарыўную сувязь з роднымі на сваёй радзіме, вёў перапіску з сябрамі (асабліва ажыўленую з А. Міцкевічам, Уладзіславам Лясковічам, Валяр'янам Хелхоўскім), уважліва сачыў за поступамі польской навукі, чытаў па-польску. Па просьбе сяброў пісаў артыкулы і справаздачы са сваіх падарожжаў, якія друкаваліся ў „Клосах", „Вэндровцу", „Часе", „Кроніцэ родзіннэй". Прымаў удзел у праектах арганізацыі ў Польшчы Музея прыроды. Перадаў Акадэміі навук у Кракаве і Галоўнай школе ў Варшаве калекцыі чылійскіх мінералаў, а таксама свае публікацыі.
Ніколі не раставаўся з думкай пра вяртанне на радзіму. Аднак на працягу многіх гадоў не меў куды вяртацца. Адзіную рэальную прапанову вяртання на радзіму атрымаў у 1850 годзе, тыдзень пасля шлюбу, калі сенат Ягелонскага ўніверсітэта прапанаваў яму кафедру хіміі ці іншай прыродазнаўчай навукі. 3 вялікім жалем быў вымушаны адмовіцца ад гэтай прапановы.
22 мая 1884 г. пасля ўрачыстага развітання з уладамі, калегамі- прафесарамі, вучнямі і насельніцтвам сталіцы ў спецыяльна прыгатаваным вагоне прэзідэнта Дамейка з сынамі пакінуў Сант'яга. Абяцаў, што яшчэ наведае Чылі. Да порта Вальпараіса яго праводзілі родныя і сябры. Вучоны са смуткам развітваўся з чылійскай зямлёю, якой прысвяціў сорак шэсць гадоў свайго працавітага жыцця, свой талент і веды.
5 ліпеня ён прыбыў у Бардо, дзе яго сустракалі Ганна і Лявон. У Парыжы віталі яго ўжо толькі два старых сябра - Ўладзіслаў Лясковіч і сляпы Багдан Залескі, а таксама сям'я Уладзіслава Міцкевіча, сына паэта. Наведаў парыжскую Горную Школу, якой на прыцягу многіх год перадаваў каштоўныя калекцыі чылійскіх мінералаў. Спаткаў тут даўняга сябра, асабліва добразычлівага да яго Габрыэля Добрэ, выдатнага французскага геолага. Удзельнічаў у пасяджэнні парыжскай Акадэміі Навук.
21 ліпеня накіраваўся ў Кракаў. Адразу пасля прыезду да яго ў гасцініцу з прывітальным візітам прыйшлі члены Акадэміі Навук. Усюды бачыў доказы прызнання і павагі. Калі захапляліся яго прыгожай і свабоднай польскай мовай, Дамейка адказаў: „Заўсёды думаў па-польску і кахаў па-польску". Праз некалькі дзён выехаў у Варшаву, на памежнай станцыі вітаў яго апошні з жывых філарэтаў Антоні Эдвард Адынец. У Варшаве вучонага сустракалі таксама з энтузіязмам. Знаходжанне Дамейкі ў сталіцы стала вялікай падзеяй, варшаўская прэса прысвячала яму вялікія артыкулы. 9 жніўня пасля ўрачыстага развітання з вучонымі і інтэлектуаламі рушыў у краіну дзяцінства. На станцыі Гарадзея чакалі яго найбліжэйшыя: дачка, зяць, адзіны жывы муж сястры, 88-гадовы Ангон Вярбоўскі, пляменнікі, родныя і сябры. Першыя дні на радзімай зямлі правёў у Мядзвядцы ў маёнтку пляменніка Аляксандра. Наведваў родных і сяброў. У другой палове жніўня дабраўся да мэты падарожжа - Жыбуртоўшчыны Ганны і Лявона. У верасні зноў рушыў праз Варшаву і Берлін у Парыж, дзе правёў некалькі месяцаў. Уладкаваў сына Казіміра ў Горнай Школе. Шмат часу прысвячаў сям' і Міцкевічаў. Тут яго напаткала звестка аб смерці Адынца. Страту аднаго з апошніх сяброў маладосці ўспрыняў вельмі балюча. У сакавіку 1885 г. выехаў у Італію, наведаў Рым, Неапаль і яго ваколіцы. Разам з сынам Гернанам падняўся на Вязувій. Пасля ўладкавання сына ў духоўнай семінарыі вярнуўся ў Кракаў. Адсюль з ксяндзом Пятром Семяненка, эміграцыйным таварышам з Парыжа, павандраваў на Блізкі Ўсход. У сярэдзіне кастрычніка скончыў паломніцгва ў Святую Зямлю і праз Парыж вярнуўся ў Жыбуртоўшчыну, дзе правёў амаль два гады. У гэты час выязджаў у Рым на капланскія свенчанні Гернана, некалькі разоў наведваў Варшаву і Кракаў, некалькі тыдняў правёў у Парыжы. У красавіку 1887 г. Ягелонскі універсітэт прысвойвае Дамейку тытул ганаровага доктара медыцыны. У першы дзень Вялікадня ўдзельнічаў у імшы, якую Гернан адправіў у катэдры на Вавэлі. 24 мая на навуковым пасяджэнні Адамэміі Навук прачытаў даклад „Аб методыцы, якую неабходнаўвесці для вывучэння і навучання фізічнай геаграфіі польскіх зямвль ", а таксама прадставіў гідраграфічную карту, выкананую некалькі год таму ў Парыжы. У дакладзе крытычна ацаніў метады навучання геаграфіі.
У сярэдзіне 1888 года вырашыў яшчэ раз наведаць Чылі, каб устабілізаваць будучыню сыноў, якія павінны былі застацца на радзіме маці. Планаваў паставіць Казіміра на чале сваёй кафедры, Гернана хацеў рэкамендаваць чылійскім духоўным уладам. Са смуткам пакінуў Жыбуртоўшчыну напрыканцы лета. Пад час падарожжа морам захварэў. 12 лістапада сур'ёзна хворы прыбыў у Сант'яга. Пражыў яшчэ толькі некалькі тыдняў. Памёр 13 студзеня 1889 года. Пахаванне, арганізаванае за кошт дзяржавы, стала агульнанароднай жалобай.
У 1902 годзе на магіле Дамейкі ў Сант'яга ўсталяваны помнік. Памяць пра вучонага была ўвекавечана ў геаграфічных назвах: горны ланцуг Андаў - Кордыльера дэ Дамейка, горная вяршыня - Сьерра дэ Дамейка, мясцовасці - горад Дамейка ў Антафагасце, порт Пуэрта дэ Дамейка. Яго імя носяць вуліцы ў Сант'яга, Ла Сарэне і Вальдзівіі, а таксама радовішча салетры ў пустыні Атакама. Вучоныя таксама ўшанавалі памяць у прыродазнаўчай тэрміналогіі: адзін з адкрытых ім мінералаў - арсянад медзі - названы дамейкітам, дзве аканямеласці Nautilus domeykus i Ammonites domeykanus , кветка- Viola domeykiana, разнавіднасць чылійскай лісіцы - Canin domeykanus . У 1903 г. чылійскі ўрад выдаў у пяці тамах яго навуковыя працы. Перакладзены на іспанскую мову яго дзённікі, якія ён вёў на працягу многіх гадоў (1978). Поўнае польскае трохтомнае выданне дзённікаў з'явілася ў 1962-1963 г. г. пад назвай „Мае падарожжы (дзённікі выгнанніка)".
У 1884 г. выязджаючага на радзіму вучонага чылійская ўрадавая газета развітвала словамі: „Можна прывесці не шмат прыкладаў жыцця такога працавітага, поўнага ахвяравання, з усёй паўнатой адданага адукацыі і развіццю навукі. Пан Дамейка быў болыд чым прафесарам: быў апосталам навукі ў Чылі. Бескарыслівасць і заслугі пана Дамейкі абавязалі чылійскі народ да ўдзячнасці, якую нельга вызначыць".
Ігнацій Дамейка ўнёс трывалы уклад у сусветную навуку, які быў прызнаны міжнародным супольніцтвам. Верны філамацкім ідэям, ён да канца жыцця застаўся чалавекам дзеяння, сімвалам працавітасці і бескарыслівасці. Усё сваё доўгае жыццё прысвяціў службе навуцы, людзям, сярод якіх выпала яму жыць у далёкім Чылі. Да канца жыцця ён застаўся палымяным патрыётам, звязаным непарыўнымі ніцямі са сваёй роднай зямлёй. Разам з тым, дзякуючы творчай працы для чылійскага народа, стаў прыкладам чалавека і вучонага, які больш за ўсё цэніць універсальныя вартасці.

Найбольш значныя даты з жыцця Ігнація Дамейкі:

1802 г. - 31 ліпеня нарадзіўся ў маёнтку Мядзвятка над Ушою ў Навагрудскім павеце
1816г. - Скончыў пачатковую школу айцоў піяраў ў Шчучыне i пачаў навуку на фізіка-матэматычным факультэце Віленскага універсітэта
1819 г. - 20 лістапада стаў сябрам Таварыства Філаматаў.
1822 г. - Скончыў навуку i атрымаў тытул магістра філасофіі ў галіне матэматычных навук
1823 - 1824 г. - У другой палове года Дамейка - вязень у кляштары Базыліянаў ў Вільні і ў жніўні 1824 г. у працэсе Філаматаў i Філарэтаў асуджаны на знаходжанне на месцы жыхарства пад сталым надзорам паліцыі без права выезду i з забаронай займання якіх-небудзь дзяржаўных пасад
1831 г. - Прымаў актыўны ўдзел у лістападаўскім паўстанні. Пасля заняпаду паўстання інтэрнаваны ў Прусіі
1832 г. - Дамейка накіраваўся ў эміграцыю праз Дрэздань (Германія) у Францыю
1834 - 1837 г. - 23 жніўня пачаў навуку ў Парыжскай Горнай школе, якую скончыў у жніўні 1837 г. з дыпломам горнага інжынера
1838 г. - Пасля падпісання 6-гадавога кантракта з Чылійскім урадам 31 студзеня накіраваўся ў Чылі і заняў пасаду прафесара хіміі i мінералогіі ў Горнай школе ў Ля Сарэна
1845 г. - Падарожжа ў Араўканію. Выданне кнігі "Араўканія i яе жыхары"
1846 - 47 г. - У лістападзе 1846 выехаў з Ля Сарэна ў Сант'яга, атрымаў прапанову правядзення рэформы Універсітэта i сістэмы адукацыі, распачаў (1847 г.) лекцыі пa мінералогіі i фізіцы ва універсітэце.
1848 г. - Рашэннем парламента Дамейку нададзена ганаровае чылійскае грамадзянства.
1850 г.- 7 ліпеня ажаніўся з чылійкай Энрыкет Сатамаёр i Гузман.
1867 г. - Назначаны рэктарам універсітэта ў Сант'яга.
1872 г. - У чарговы раз выбраны рэктарам універсітэта ў Сант'яга.
1873 г.- 7 ліпеня стаў членам Акадэміі Навук ў Кракаве.
1877 г. - Выбраны рэктарам універсітэта ў Сант'яга трэці раз.
1882 г.- 7 кастрычніка рашэннем урада Дамейку назначана пенсія, a 13 кастрычніка чацвёрты раз выбраны рэктарам.
1883 г. - 30 мая чылійскія ўлады прынялі адстаўку Дамейкі з пасады рэктара.
1884 г. - 22 мая пасля ўрачыстых провадаў Дамейка з сынамі Гернанам i Казімірам выехаў у Еўропу. Пасля кароткага знаходжання ў Парыжы, Кракаве, Варшаве прыбыў у Літву (Беларусь) у Мядзвятку i Жыбуртоўшчыну.
1885 г. - Падарожжа ў Святую Зямлю.
1887 г. - У красавіку Ягелонскі універсітэт надаў Дамейку тытул ганаровага доктара медыцыны.
1888 г. - У канцы лета Дамейка выехаў з Жыбуртоўшчыны праз Варшаву i Парыж у Чылі; 12 лістапада сур'ёзна хворы прыбыў у Сант'яга.
1889 г. - 23 студзеня Ігнацій Дамейка памёр; 26 студзеня ўрачыста пахаваны за кошт дзяржавы на могілках у Сант'яга.

Комментариев нет:

Отправить комментарий