Поиск по этому блогу
четверг, 17 февраля 2011 г.
100 год заслужанаму артысту Беларусі – Мікалаю Іосіфавічу Цурбакову.
Программа посвящена юбилею белорусского актера – Николая Иосифовича Цурбакова - заслуженного артиста Беларуси, которому 23 февраля 2011 года исполнится сто лет.
Прозвучит интервью с директором Юрием Вутто и труппой Городского молодежного театра Гомеля. Слушатели познакомятся с жизнью современных белорусских театральных подмостков.
(репортаж на русском языке).
23-га лютага бягучага году выконваецца 100 год заслужанаму артысту Беларусі – Мікалаю Іосіфавічу Цурбакову.
Гэта мой дзядуля. Ён быў добрым чалавекам і выдатным акторам. Мяне дагэтуль здзіўляе, што ў Гомелі памятаюць актора, якога не стала ў мінулым стагодзі, ў 1983 годзе.
У рэдакцыі Гомельскай праўды спыталі мяне – ваша прозвішча Цурбакоў, ці не родны вы актору Цурбакову, які граў у гомельскім тэатры Леніна?
Калі праходзіла мая выбарчая кампанія, выбарцы ў акрузе на сустрэчах, таксама пыталі, ці не з сям'і я Мікалая Іосіфавіча?
У Магілеве, дзе Мікалай Цурбакоў граў у іэатры ў канцы 50-х, у доме насупраць тэатру, які называецца «домам з гадзіннікам», я запытаў у бабулек ва двары ці не памятаюць яны Мікалая Цурбакова. І што дзіўна – памятаюць, нават назвалі імены дзяцей і жонкі.
Я калі бываю ў Гомелі, заўседы наведваю прэм'еры ў абласным тэатры. І вось на адну з прэм'ераў я спазніўся хвілін на 20. Я пагрукаў у зачыненыя дзверы. Мне адкрылі. І кааб мяне пусцілі на спектакль, спазніўшагася, без білета, я выкарыстаў адзіную мажлівасць – сказаў, што я ўнук Цурбакова. І мяне пусцілі без усялякіх словаў.
Дзядуля мой быў вельмі вяселы чалавек. Я дагэтуль памятаю яго жартаўлівыя вершыкі, замалёўкі…
Але і іншыя памятаюць, вось напрыклад гтсторыя, якую распавеў былы яго калега. Акторы гомельскага тэатра любілі на тыдзень у летку станавіцца табарам на беразе Сажа у мястэчку Скіток. Да іх у намёты наведваліся з Гомеля сябры, знаёмыя. Заўсёды шмат было людзей. А каб у наметах мягка было спаць, рыбакі-акторы расцерушылі стог калгаснага сена на посцілкі. Увечары каля вогнішча пасля рыбалкі сабралася шматлікая кампанія. І тут з цемры выходзіць агрэсуўна настроены прэдстаўнік калгасу, з пытаннем, хто дазволіў браць сена.
Усе ў кампаніі сціхлі, бо сапраўды адбыўся крадзёж калгаснай маёмасці – крымінальнае злачынства. Паўзу парушый Мікалай Іосіфавіч. Ен спакойна, нават з найгранай пагардаю, абвесціў калгасніку, што сена дазволіў браць ён.
- А хто ты такі – запытаў з выклікам у яго калгаснік.
- Мікалай Іосіфавіч адказаў – я ультрамарын.
Калгаснік спалохаўся гэтага невядомага слова і скрыўся ў цемры.
Калегі Мікалая Іосіфавіча казалі, што ён павінен быў стаць народнвм артыстам Беларусі, але з-за таго што ён быў у акупацыі яму ганаровае народнае званне не далі. З-за таго што ён не народны, на фасадзе доме на цэнтральнай вуліцы Гомеля, дзе шмат год пражыў Цурбакоў, нельга вешаць мемарыяльную дошку.
Упэўнены, што прыйдзе час і памятныя дошкі будуць з'яўляцца не згодна тытулам, а згодна учынкам.
Мікалай Цурбакоў пакінуў пасля сабе вучняў, якія зараз таксама заслужаныя артысты не толькі Беларусі, але і Расеі. У архіве захавалася фота знакамітага рускага актора Васіля Ланавога, на фота надпіс – дзядзі Колі з павагай на памяць.
Я не буду наддта шмат распавядаць пра Мікалая Іосіфавіча.
Узгадаў я дзядулю, каб прывесці прыклад таго, што ў Беларусі памятаюць добрых людзей. А гэта вельмі важна. Дай Бог кааб такіх людзей было як мага шмат.
І ў Гомеле працягваецца тэатральнае цыццё, нават, на маю думку, больш актыўнае, чым у іншых гарадах Беларусі. Вы пазнаёмцеся зараз з Гарадскім моладзевым тэатрам Гомеля, дзе я пабываў на нядаўняй прым'еры.
У тэатры мы пабывалі.
Давайце з'вярнемся зараз да беларускай оперы. Тым больш, што ёсць вялікая нагода. Я зазірнуў у каляндар і вызначылася, што ў гэты дзень у 1978 годзе на нацыянальнай опернай сцэне Беларусі з'явілася опера паводле аповесці Ўладзіміра Караткевіча – «Сівая легенда».
А у мінулым годзе, галоўны рэжысёр Нацыянальнага тэатра оперы і балета Міхаіл Панджавідзэ заявіў, што ў Нацыянальным тэатры оперы і балета патрэбна новая пастаноўка спектакля "Сівая легенда" беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага. Смольскі быў першым, хто адкрыў Караткевіча для опернай сцэны.
Міхаіл Панджавідзэ сказаў, што гэтая пастаноўка павінна абавязкова прысутнічаць у рэпертуаты беларускага Вялікага тэатра. Паводле яго слоў, гэтую ідэю ён агучваў на сустрэчы ў Мінкультуры.
Шкада, што пад час гастроляў у Пярну, у мінулым годзе, Беларускі оперны тэатр прывёз эстонскаму гледачу не адну з нацыянальных опер, а «Князя Ігара». Я нічега не маю супраць Барадзіна, мяне вельмі захапляюць «палавецкія пляскі», але, на першае месца трэба ставіць нацыянальныя творы, кааб не адбывалася такіх казусаў, якія я пачуў на Эха Масквы. там госць эфру сказаў, што ў беларусаў няма нацыянальнай кухні, адсюль выцякае, што няма і такой нацыі.
Дык вось, каб чарговы эксперт не сцьвярджаў, што нацыі беларускай няма, бон яма беларускай оперы, у нашым эфіры прагучыць арыя Князьгайлы – Зямля мая.
Толькі, перад арыяй, не здзіўляйцеся, мы пачуем голас самаго Ўладзіміра Караткевіча. Ён даў інтэрвью беларускаму радыё ў 79 годзе. а гэты архіўны запіс патрапіў да нас дзякуючы бібліятэцы імя Караткевіча ў Таліне. Калегі з Беларусі дапамагаюць нашай даследвацельскай працы, дасылаюць унікальныя матэрыялы.
Такім чынам, спадар Уладзімір Караткевіч зараз будзе ў эфіры нашай «Бацькаўшчыны».
Артур Цурбакоў.
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий