Поиск по этому блогу

понедельник, 21 февраля 2011 г.

7-м хвілін беларускай мовы з Аняй/Алесяй на Радыё-4

1 - КВАТЭРА
(7-м хвілін беларускай мовы з Аняй/Алесяй на Радыё-4)

У радыё уроках беларускай мовы на Радые-4 мы пераходзім да больш вузкіх тэмаў.

Напрыклад, сення гутарка пойдзе пра тое, што абавязкова сустракаецца у нашым жыцці кожны дзень – інтэр’ер, ці калі ужыць беларускі тэрмін, то абсталяванне кватэры, ці дому.
Мала хто з нас жыве ў манаскіх кельях, у пячорах ці на дрэвах, як пустэльнікі, самотнікі (отшельнікі).
Мне на памяць прыбягае толькі святы Кірыла Тураўскі – беларускі багаслоў, філосаў, які значную частку жыцця правеў у аддаленні ад людзей ў затворы ў кельі ў Турааве ў Барысаглебскім манастыры ў 1161 годзе. Даўно гэта было.

А зараз запрашаю вас у госці ў кватэру да спадарыні Алесі, якая дапамагае нам вывучаць беларускую мову. Алеся жыве ў пяціпавярховым доме (пятіэтажном доме), у центры города.
- Але як знайсці ваш дом, сп. Алеся?
- Гэта не складана, ад прыпынка (остановкі) ідзіце проста (по-русскі это означает прямо) і хутка убачыце над навакольнымі дамамі зялёны дах (крышу). Гэта і ёсць мой дом.

Дом я сапраўды знайшоў без прыгод і блукання. Але для пачатку мяне павінны ўпусціць у пад’езд. Я націскаю на кнопку дамафону і чую:
- Прывітанне Артур, ласкава запрашаю, мая кватэра на трэццем паверсе (на третьем этаже).

Я узнямаюсь па лесвіцы трымаючыся за парэнчы (періла). Прыступка за прыступкай (ступенька за ступенькой) і вось ён трэці паверх. Дзверы адчынеы – гаспадыня ўжо чакае на мяне.

- Првывітанне, праходзь, калі ласка.

Я апынуўся ў вялікім калідоры вітальні (пріхожей), з левага боку люстра (зеркало это люстэра, а вот люстра по беларускі это люстра, жырандоля), з правага боку - шафа для вопраткі. Заканчваеца калідор уваходам у прыбіральню (туалет с ванной), але мне туды пакуль што не трэба. Спачатку пагляжу кватэру Алесі.

- Алеся ў цябе ўсе так прыбрана, бачу, што ты чакала гасцей.
- Не я люблю чысцьню, таму ў мяне заўседы так. Але гасцям я вельмі рада.
Гасцей звычайна чакаюць і чысціня і пачастункі. Толькі спачатку я пакажу табе кватэру.
У маёй кватэры тры пакоі (трі комнаты) – зала ці гасцеўня (зал, заметьте - женского рода, а гассцінная это гасцеўня), дзіцячы пакой (децкая) і спальня.

- Які шыкоўны дыван у тваёй зале (дыван по-русскі это ковер, а вот діван, на белорусском языке означает сафа). Які файны дыван! Гэта сапраўдная шэрсць?
- Так ен вельмі стары, нават старажытны, і дастаўся мне па спадчыне ад дзядулі, які працаваў у Сярдняй Азіі.
- Затое сафа з фатэлямі (діван с кресламі) у цябе зусім новыя, зручныя і прыгожыя. І шторы на акне вельмі пасуюць да іх.
- Так, імі я таксама ганарусь, і яшчэ звярні увагу на столь (на потолок). Ты бачыш люстру. Гэта вельмі таражытная рэч. Такія зараз толькі ў музэях. Гэта спадчына ўжо ад бабулі.

- Алеся, а ў дзіцячым пакоі такія цікавыя шпалеры (інтересные обоі), я нават не ўяўляю дзе такія можна набыць.
- Мой хлопчык любіць маляваць. Частку малюнкаў на шпалерах зрабіў ён сам. Гэта адмысловыя шпалеры. Яны для гэтага і разлічаны, каб на іх маляваць.
- А столь чаму не расфарбаваны?
- Туды мой сын яшчэ не дабраўся.

У спальні вялізны ложак (большая кравать), ды вялізарнае люстэра (огромное зеркало). І таксама ўсё абсталявана з вялікім густам.

- Алеся, у цябе шмат люстраў у кватэры. Менавіта таму ты так добра выглядаеш?
- Дзякуй за камплімент. Мажліва і таму, але люстры я люблю за тое, што яны ствараюць адчуванне дадатковай прасторы і робяць памяшканні (помешенія) больш светлымі. Я люблю святло. (мне нравітся свет).
- Алеся а дзе ты захоўваеш былізну: коўдры, прасцірадлы, навалачкі (белье –одеяла, прастынкі, навалачкі)
- Шафа да бялізны схавана менавіта за гэтым вялікім люстрам. Яна усталявана ў сцяну. (Следует заметіть, што шкаф – по-белорусскі шафа тоже, как і зал імеет женскій род). Гэта прапанаваў зрабіць мой муж. Я маю давер да яго густу.

- Алеся, мы яшчэ не былі ў кухні. Там таксама павінна быць усе ідэальна і прыгожа.
-Давай пабачым.
- Як я і спадзяваўся – чысціня і парадак. Але які прыгожы посуд! Дзе ты гэта ўзяла? Чыя гэта спадчына? (от кого это досталось в наследство?)
- Падаецца, што гэты посуд пакіну ў спадчыну ўжо я. Бо я калекцыяную разнастайны посуд. Абавязкова нешта купляю, калі бываю ў вандроўках. Але я намагаюся, каб адно пасавала да другога. Напрыклад, відэльцы ды лыжкі з Азіі (вылкі і ложкі), а кубачкі і сподачкі (чашкі і блюдца) з Паўночнай Еўропы. Гэтыя талеркі (тарелкі) з Афрыкі, а гэтыя талеркі мне прывезлі сябры са Злучаных Штатаў (Соедіненных Штатов), там я яшчэ не была.
На паліцах (на полках) шклянкі ды бакалы – гэта знакамітае багемскае шкло.
Дарэчы, ты што будзеш піць гарбату ці каву (чай ілі кофе), у мяне есць і какава (какао) – сын вельмі любіць менавіта какаву.
- Усе залежыць ад таго, чым ты будзеш частаваць. Я пыйшоў да вас у госці з тартом. Ён чакае ў калідоры на тумбачцы.
- У мяне есць халодныя прысмАкі – вяндліна і сыры, але есць і салодкае – сама спякла.
- Тады я пачну з гарбаты. Але ці хутка прыйдзе твой муж і сын?
- Яны як раз паспецюць да гарбаты. Сення ў сына былі спартыўныя спаборніцтвы ў школе, муж заўседы балее за яго. Хутка даведаемся пра вынікі.

Артур Цурбакоў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий