У Гарадку Віцебскай вобласці (есць у Беларусі такі горад з мілагучнай назвай Гарадок) вы можаце пабачыць памятны знак: «У гэтых мясцінах 13 чэрвеня 1834 года нарадзіўся Кастусь Вераніцын — аўтара паэмы «Тарас на Парнасе».
Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса,
Што палясоўшчыкам служыў?
На Пуцявішчы, у Панаса,
Ён там ля лазьні блізка жыў.
Што ж, чалавек ён быў рахманы,
Гарэлкі ў губы ён ня браў,
Затое ў ласцы быў у пана -
Яго пан дужа шанаваў.
Т
рыццаць гадоў таму гэты надпіс быў немажлівым, бо імя аўтара «Тараса на Парнасе» лічылася страчаным. Але 13 лістапада 1973 года даследчык Генадзь Кісялёў адшукаў першыя згадкі ў Гістарычным архіве пра аўтара знакамітага «Тараса».
Яшчэ ў 1980 я ў школьных падручніках выгадней было трымацца думкі пра ананімнасць твора, бо перашкаджала літаратуры палітыка. Указанне на тое, што аўтарам «Тараса на Парнасе» быў Канстанцін Вераніцын, утрымлівалася ў рукапіснай хрэстаматыі беларускай літаратуры, якую ў другой палове ХІХ ст. складаў даследчык Аляксандр Рыпінскі.
Тыя сшыткі Рыпінскага ў 1920 я захоўваліся ў прафесара Міхаіла Піятуховіча, які выкладаў у Беларускім дзяржуніверсітэце. Іх і пабачыў адзін з тагачасных студэнтаў, Антон Адамовіч, пазней знаны літаратуразнаўца, патрыярх беларускай эміграцыі ў ЗША.
Сшыткі Рыпінскага згубіліся ў ваенных пажарах. Але ўспаміны Адамовіча, цішком паказаныя Генадзю Кісялёву пісменнікам Максімам Лужанінам у пачатку 1970 х, далі штуршок да гістарычных росшукаў.
Спачатку Кісялёў быў упэўнены, што «Вераніцын» гэта псеўданім.
Таму шукаў па архівах звесткі пра ўсіх магчымых Канстанцінаў. І раптам у дакументах Горацкай земляробчай акадэміі за 1857—1858 гады знаходзіць звесткі пра найпершага выдатніка Канстанціна Вераніцына. Паступова вобраз аўтара «Тараса на Парнасе» паўстаў перад намі ў многіх падрабязнасцях.
Канстанцін Васілёў Вераніцын нарадзіўся ў вёсцы Астраўляны Віцебскага павету Віцебскай губерні (цяпер Гарадоцкі раён). Быў ён па нараджэнні прыгонным.
Тут можна правесці параллель з другім Тарасам — украінецам Тарасам Шаўчэнка. Літаратуразнаўцы неаднойчы звязвалі з ім назву паэмы. Яшчэ Аляксандр Рыпінскі, перапісваючы «Тараса на Парнасе» ў свае сшыткі сцвярджаў: «Прыпавесць гэтая напісаная з нагоды нечаканага з’яўлення ў рускай літаратуры паэзіі простага маларасійскага казака Тараса Шаўчэнкі ў яго народнай гаворцы. Шмат нарабіў ён голасу».
Толькі Шаўчэнка, атрымаўшы адпускную, і надалей застаўся Шаўчэнкам. А наш паэт, меўшы першапачатковае прозвішча Васільеў, пасля атрымання «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, выбраў сабе прозвішча Вераніцын. Было ў гэты час Канстанціну 12 год.
Архіўныя дадзеныя кажуць што адстаўны падпалкоўнік Міхал Бондыраў у 1845 г. напісаў зварот на імя інспектара вучэльняў у Віцебскай губерніі, каб падлетка «прынялі ў той клас, у які па іспыце вартым падасца».
Пасля сямігадовай вучобы ў гімназіі ў 1852 прага да навукі прывяла юнака ў Пецярбургскую медыка хірургічную акадэмію, якую скончыў у 1854 годзе.
Вучоба ў Пецярбургу — вось чым тлумачыцца прысутнасць жывых чутакк пра Булгарына і Грэча, пра «Пушкіна, Лермантава з Жукоўскім ды Гогалем», беларускі верш «пушкінскай паэтычнай школы», зграбна загучаў у «Тарасе на
Парнасе».
А потым была вучоба ў слыннай Горы Горацкай «акадэміі», куды Кастусь Вераніцын паступіў ў 1857 г. адразу на трэці курс, а ў 1859 г. у ліку найлепшых студэнтаў скончыў «земляробчы інстытут» са званнем агранома, абараніўшы дысертацыю «Пра беларускую гаспадарку».
Падобна на тое, што «Тарас на Парнасе» складаўся за часам пецярбургскага ды горацкага побыту паэта. Паэма мае ў сабе рысы студэнцкага «капусніка» на вышэйшым інтэлектуальным узроўні. Прызначана яна была для людзей высока адукаваных, знаёмых са светам антычнай міфалогіі якую вярнула ў тагачасную Еўропу літаратурная плынь - рамантызм. Але і сяляне ведалі паэму таксама.
Вось сведчанне аб паэме беларускага фалькларыста Еўдакіма Раманава: Сяляне ўспрымалі паэму як «цікавую байку, але не для нашага розуму».
Узнікае лагічнае пытанне: чаму Вераніцын, прадукт расійскай адукацыйнай сістэмы, які атрымаў веды па расійску піша паэму па беларуску?
Даследчыкі лічаць, што спрацаваў фактар Шаўчэнкі, аўтар «Тараса на Парнасе» жадаў паўтарыць літаратурный подзвіг украінскага брата і пачаў ствараць на мове свайго народу.
У ХІХ стагоддзі русіфікацыя яшчэ не здолела ўкараніцца ў мове беларусаў ад Смаленчышыны і да Беласточчыны, ад Гомельшчыны і да Віцебшчыны.
Напрыклад сітуацыя з пераведзенымі ў праваслаўе ўніятамі. Як сведчаць тагачасныя запісы этнографа фалькларыста Яна Карскага, калі святар у час імшы загадваў прыхажанам цягнуць «Госпадзі, памілуй», шмат якія сяляне адказвалі: «Мы не рускія, каб спяваць «Госпадзі, памілуй!». А з пяці тысяч душ Лашанскай парафіі (радзіма Карскіх на Гродзеншчыне) толькі пяць чалавек умела адгаварыць пацеры (малітвы) па расійску.
Але вернемся да паэмы «Тарас на Парнасе». Адзін з вядомых цяпер спісаў паэмы меў пазнаку «15 красавіка 1855 г., Гарадок». Падкрэслім, што твор распаўсюджваўся ў тысячах спісаў. Вядома, што рукапіс, падпісаны псеўданімам «Навум» меў у сваім архіве і Дунін Марцінкевіч. Але толькі праз трыццаць гадоў паэма «Тарас» трапіла на старонкі газеты «Минский листок» у 1889 годзе.
Вераніцыну на той час было 55 гадоў. У той час ен быў рэсспектабельным пецярбургскім чыноўнікам Міністэрства шляхоў зносін. Менавіта таму ён і не пажадаў выхваляцца аўтарствам «Тараса на Парнасе». Маўляў гэта пісаў студэнт, а я ўжо чалавек сталы.
З тых пор Тарас ужо не ходзіць
Так дужа рана па лясах,
А дзеля гэтага не шкодзіць
Бярвеньне красьці па начах.
Не стала спадара Кастуся Вераніцына па некаторых звестках у 1904 годзе. Магіла Яго не захавалась. Але традыцыі пісаць памфлеты чатырохстопным ямбам пушкінскай школы захаваюцца да нашых дзен.
Тут маюцца на ўвазе паэтычных «сястрыцы» «Тараса на Парнасе» — паэмы «Сказ пра Лысую гару» пачатак 1970 х, ды палітычны памфлет сярэдзіны 1990 х з гучнай назвай, якая нават ператварылася ў мінучку кіраўніка дзяржавы. Сіла мастацтва, яе нічім не перамагчы не ў 19-м, не ў 20-м, не ў 21-стагодзі.
Дык вось што бачыў наш Тарас,
К багам узлезшы на Парнас.
Ён гэта мне апавядаў,
А я ў паперку запісаў.
Артур Цурбакоў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий