6-02-2011 а 19-15 прамая трансляцыя
- http://r4.err.ee/
ці пазней архіў - http://r4.err.ee/rukuularhiiv?saade=91
Паважаныя сябры – у эфіры радыё-4 беларуская праграма Бацькаўшчыня. Вяду яе я - Артур Цурбакоў. Нажаль, наш журналіст у Менску сёння ў эфір не выйдзе, бо Кацярына Ткачэнка ад’ехала з Беларусіў камандыроўку. Але наступны нядзельны эфір будзе з блокам навінаў.
Затое сення ў нашым эфіры – Міхал Анемпадыстаў – беларускі паэт, мастак, пісменнік....
Мы працягваем тэму, да якой будзем звяртацца весь час у гэтым годзе – “Імёны Беларусі”. Сярод іменаў і знакамітыя гістарычныя постаці і нашыя сучаснікі, якія сваімі ўчынкамі, сваёй творчасцю і талентам знаёмяць свет з нашай айчынай, нашай Беларуссю.
Міхал Анемпадыстаў (нарадзіўся 1964, Менск) — беларускі фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст. Ен навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні, пасьля чаго працаваў мастацкім рэдактарам у часопісе «Бярозка». З 1997 году зьяўляецца сябрам Беларускага саюзу дызайнэраў, а з 2009 году — сябрам Беларускага ПЭН-клубу.
Міхал Анемпадыстаў зьяўляецца аўтарам ідэі і амаль усіх тэкстаў музычнага праекту «Народны альбом», які выйшаў у 1997 годзе і быў абраны «альбомам году». Пэўныя вершы Міхала Анемпадыстава пакладзеныя на музыку, адбываюцца выставы яго мастацкіх твораў і фатаздымкаў. У мінулым годзе Міхал Анемпадыстаў быў «чалавекам году» па версіі сайту аматараў беларускай музыкі – Тузін гітоў. Але я хочу вярнуцца да «Народнага альбома».
Я лічу, што “Народны альбом” гэта культурная з’ява, якая зрабіла вельмі шмат для станаўлення сучаснай беларускай культуры, для вяртання нам, беларусам, нашай гісторыі, бо ў савецкія часы мы нічога не ведалі, пра культуру міжваеннай Заходняй Беларусі.
Са спадаром Міхалам я даўно марыў сустрэцца і нарэшце, пад час майго апошняга візіту ў Менск мы сустрэліся ў адным з кафэ. Мы паразмаўлялі аб усім – музыцы, выяўленчым мастацтве, кулінарыі і аб Эстоніі, таксама. А суправаджаць наш дыялог будуць песні з далекага 1997 года, з “Народнага альбому”, які стаў сапраўды народным.
Народны альбом:
2 – Маладое піва
13 – Адэлька
15 – Паляўнічы
27 – Простыя словы
Менавіта пра тое, каб аб беларусах Эстніі ведалі на радзіме, я пад час апошняга візіту ў Беларусь звярнуўся ў СМІ ў сваім родным горадзе Гомеле. Мяне добра прынялі ў абластной газеце “Гомельская праўда” (артыкул аб беларусах Эстоніі выйшаў тыдні два таму накладам у 60 000). Мяне, таксама, чакае інтэрвью ў газеце Вячэрні Гомель.
Адбылася добрая сустрэча з калегамі з Гомельскага гарадскога радыё і тэлнбачання. Планую, што ў лютым у мяне атрымаецца сустрэцца з журналістамі рэспубліканскіх газет, радыё і тэлеканалаў, каб данесці інфармацыю аб тым, што беларуская культура існуе, развіваецца ў Эстоніі, у краінах ЕЗ.
Дарэчы, нашы намаганні заўважыла і міністэрства культуры Беларусі. На адрас Грамадскай бібліятэкі імя Ўладзіміра Караткевіа ў Таліне прыйшоў ліст з падзякай і прапановамі аб дапамозе, падпісаны намеснікам міністра культуры - спадаром Тадэушам Іванавічам Стружэцкім.
Такім чынам - культура, грамадскія актыўнасці, народная дыпламатыя дапамогуць Беларусі стаць бліжэй да Эстоніі і да краін ЕЗ.Бо мы суседзі. У нас агульная еўрапейская гісторыя і агульная еўрапейская культура.
А зараз цікавая інфармацыя для моладзі. Група "Ляпіс Трубяцкі" абвясціла конкурс "Будзьма разам!".
Справа ў тым, што ў інтэрнэт у мінулы панядзелак адбылася прам'ера песні гурта "Ляпіс Трубяцкой" "Я веру".
Умова конкурсу - стварыце візуальны прадукт па яе матывах (гэта можа быць відэа, фота, анімацыя, графіка, жывапіс, калаж - усё, што падыходзіць для рэтрансляцыі з манітора ці экрана).
Сябры журы, у якое ўвойдуць прадстаўнікі групы "Ляпіс Трубяцкі" і каманды "Будзьма разам!", У першую чаргу будзе ацэньвацца творчая ідэя кожнай працы. 10 фіналістаў конкурсу атрымаюць падарункі з аўтографамі ад гурта "Ляпіс Трубяцкой", а таксама па два білета на любы з канцэртаў туру "Вясёлыя карцінкі". Лепшыя работы або іх фрагменты будуць выкарыстаны ў рамках відэаінсталяцыі падчас тура.
Ну а галоўным прызам конкурсу стане паездка на прэзентацыю альбома "Вясёлыя карцінкі" ў Маскву, Санкт-Пецярбург ці Менск!
Пераможцу будзе аплачаная дарога туды і назад, пражыванне ў Маскве, Піцеры ці Мінску, а таксама ўручаны VIP-квіток на канцэрт "Ляпісаў".
Работы прымаюцца да 25 лютага па адрасе: lyapis@budzma.org з паметкай "Будзь Свабодны!". (Просьба ўказваць своеимя або псеўданім, узрост, паштовы адрас і нумар мабільнага тэлефона).
Аб'ём дасланага файла не павінен перавышаць 25 Мб.
А павіншаваць з дём нараджэння сення мне выпала - беларусаў з Йыхві, з суполкі БЭЗ. У канцы студзеня нарадзіліся Ўладзімір Дехцярук, Зінаіда Клыга, Мікаалай Юрэня, Тамара Ракавец.
А таксама, жыхарку Нарвы, добрага сябра беларускай суполкі “Сябры”, старшыню польскага таварыства Нарвы - спадарыню Анну Маліноўскі. Яе дзень нараджэння святкаваўся 2-га лютага.
Плену вам, шчасця, і калі мы будзем добрымі і адданымі - ўсё ў нас атрымаецца!
Комментариев нет:
Отправить комментарий