Поиск по этому блогу

вторник, 8 февраля 2011 г.

Інтэрвью з Адамам Глобусам.

Інтэрвью з Адамам Глобусам для беларускай праграмы “бацькаўшчына” (Радыё-4, Эстонія).
(жнівень 2010 года, Менск)



На ганку кніжнага салону “Ў”, што ў цэнтры Менску, мне пашчасціла спаткацца з пісменнікам Адамам глобусан. Спадар Адам пагадзіўся даць інтэрв’ю.

- Я вельмі шкадую, што рэдка бываю ў Эстоніі. Вельмі люблю гэгу краіну, нават некалі збірался жыць у Тарту. Мне вельмі падабаўся Тартускі ўніверсітэт, лад жыцця вельмі павоольны, але інтэлектуальны. Напэўна гэта быў такі асяродак ці не найлепшы ў СССР за тымі часамі. Мне падабалася эстонскае мастацтва, лад жыцця. Таму я шкадую, што рэдка там бываю – у Вільне, Рызе, нават Барселоне часцей, але ў Таліне – рэдка. Нягледзячы на тое, што некалі я перакладаў эстонскіх паэтаў, чытаў – яны былі для мяне прыкладам.

- Банальнае пытанне, але… Падкажыце, калі ласка, над чым вы зараз працуеце?

- Я працую над літаратурнымі партрэтамі. Мяне цікавіць гэты вечны жанр – літаратурны партрэт. Я ведаю і ведаў шмат людзей пра якіх варта пісаць. Не хапае ў літаратуры рыяльнага станоўчага вобраза. Ёсць штучныя героі, накшталт Сапйдэрмэна. Я іх вельмі люблю і шаную, але ёсць жывыя людзі, я іх люблю маляваць з натуры. У мяне напісаны літаратурны партрэт Караткевіча, Альгерда Малішэўскага – жывапісца. Зараз працую над партрэтам Люды Русавай, зрабіў партрэт Анатоля Сыса. Мне здаецца цыкл такіх літаратурных партрэтаў будзе цікавым у выглядзе кніжкі, і не толька для мяне.

- Мы жывем у юбілейны год 80-ці годзя з дня народжання Ўладзіміра Караткевіча, падкажыце, калі ласка, мне вельмі цікава ўсё, што звязана з імем нашага класіка. Але асабліва мяне цікавіць лес 2-й часткі рамана “Каласы пад сярпом тваім”. Нібыта рукапіс быў скрадзены кватэрнымі варамі. Але Васіль Быкаў лічыць што выкраданне гэтага рукапісу – спарава рук КДБ. Ці не ведаеце вы пра лес гэтага твора.

- Ведаю. Па-першае я жыў на адной пляцоўцы з Караткевічам, і не адзін раз, а два разы. Так склалася, што я жыў на вучіцы Чарнышэўскага 7, а потым мы жылі разам у доме на рагу вуліцаў Маркса і Энгельса таксама на адной пляцоўцы.
Ніякага рамана ў яго не было. Гэта я гарантую, бо Караткевіч у адрозненні ад многіх пісменнікаў быў сапраўдным чалавекам. Ён не проста быў цэльнай натурай. Ен вельмі акуратна ставіўся да сваіх прац, паспеў скласці акуратна свій архіў. Прыйшлі жанчыны з літаратурнага музея і сабралі акуратна, нават педантычна складзеныя Караткевічам дакументы.
Тым больш, што на гэтую тэму мы шмат гаварылі. Караткевіч не хацеў пісаць пра забойства Каліноўскага. Усе пакуты нашых герояў – дыбы, знявагі, здзекі з людзей – усе сцэны якія былі на пачатку – ен не хацеў гэтым займацца. Ен, нават, баяўся перспектывы завяршэння гэтага твора.
Але матарыял быў сабраны.

- Спадар Адам, а як жывецца, калі вернуцца ў дзень сённяшні, сучаснаму пісменніку ў сучаснай Беларусі?

- Выдатна жывецца. Бо я як мастак па адукацыі - натхняюсь натурай. Я людбю калі неба блакітнае а дрэвы зяленыя. А не якія небудзь там штучныя праблемы. Крызіс. Вядома крызіс…

- Няўжо ў Беларусі ёсць крызіс?

- Крызіс паўсюль ёсць. Крызіс сярэдняга ўзросту, які пераходзіць у запой, а запой ў старасць. Гледзячы хто на што настрояны. А калі цябе натхняе рэяльнасць, прырода, твае дзеці, то жывецца нармальна.

- Вы раней сказалі, што часта бываеце ў Барселоне. Там у вас які небудзь праект?

- Не, проста вельмі падабаецца Барселона. Я там назіраю за працэсам аддзялення каталонцаў ад Іспаніі. Нам , беларусам, эстонцам - вельмі пашчасціла, мы атрымалі дзяржаўнасць. А такі народ як каталонцы, які мае культурных дзеячоў сусветнага зацэння, які мае лепшы ў свеце футбол, жывапіс Мірою і Сальвадора Далі, архітэктуру Гаўдзі – не маюць незалежнасці. Нават дзіўна – нашы народы атрымалі, а яны не. Таму чым магу, тым памагаю ім.

- Ткаім чынам, беларусы дапамагаюць каталонцам.

- Так.

-Вялікі дзякуй за інтэрвью, і да сустрэч, спадзяюся, у Эстоніі.

(інтэрвью зрабіў Артур Цурбакоў)

Комментариев нет:

Отправить комментарий