Паважанае спадарства,
сення тэмай нашага музычнага агляду будзе альбом, які цалкам прысвечаны творчасці
беларускай паэткі, пісьменьніцы, грамадзкай дзеячцы - Ларысы Геніюш. Альбом пад назвай «Жыць для Беларусі» быў створаны да 95-х угодкау паэткі, творчасць якой беларусы шчыра любяць.
Абавязкова трэба паведаць некалькі словаў пра стваральникаў альбому.
Беларуская музычная альтэрнатыва — недзяржаўнае, маладзевае аб’яднанне. Створана ў 1996 г. - асноўная мэта дзейнасці — падтрымка нацыянальнай музычнай і рок-культуры. Вялікае дзякуй хлопцам, якія над альбомам працавали:
Віталь Супрановіч - мэнэджэр
Вітаўт Мартыненка – рэдактар праекту.
Канешне нельга забываць і пра музыкаў. Яны выконваюць музыку у розных стылях – барды, рок-музыкі, класічныя выканаўцы. У альбоме спяваюць як маладыя таленавітыя, але яшчэ не вельмі вядомыя музыки, так і сусветна вядомыя беларускя выканаўцы – такія як - Уладзiмiр Мулявiн и ПЕСЬНЯРЫ.
песня……………………………3 – (2.57) У песни есць хлеб
Ларыса Геніюш прайшла складаны, але вельмі цікавы і плены жыцёвы шлах.
Нарадзілась паэтка ў 1910 годзе ў маёнтку свайго бацькі – заможнага селяніна ў Ваўкавыскім раёне, Гарадзенскай вобласьці.
У 1935 годзе, пасля шлюбу, выяжджае да мужа - студэнта-мэдыка ў Прагу. Першыя свае вершы паэтка апублікавала ў 1939 годзе. А ў 1942 годзе пабачыў сьвет першы зборнік яе паэзіі.
Прыгадаем, што гэта былі страшэнныя часы ў гисторыі Еурапейскага кантыненту.
У 39 годзе не стала Польшы і родныя мясціны паэткі зрабіліся часткай СССР. Бацьку паэтки расстралялі, сем'ю выслалі. А ў Чехию прыйшли нямецкия захопнікі.
Ларыса Геніюш у гэты час актыўна дзейничае ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі на эміграцыі. Захоўвае і парадкуе архіў БНР, апякуецца над беларускімі эмігрантамі, палітычнымі ўцекачамі і ваеннапалоннымі.
Пасля прыходу савецких войскау ў Прагу, сям'ю паэткі арыштавалі.
Ларысу і Янку Геніюшаў асуджаюць на 25 гадоў кожнага. У зняволінне нашая гераіня паказвае прыклад фенаменальнай духоўнай трываласьці, яднае вакол сябе беларусаў, піша вершы. Сярод вязьняў Ларысу Геніюш клікалі пяшчотна - «Маці». За кратамі Геніюшы правялі 8 гадоў, выйшлі на волю ў 1956 годзе.
Трагічны лёс напаткаў сям'ю Ларысы: у ссылцы памерлі маці і сёстры; два браты, адзін з яких ваяваў на баку немцау, други на баку савецких войскау - загінули на вайне. Сына Гениюшау пакинули жыць у Польшчы, савецкия улады забаранили бацькам з им сустракацца.
Амаль дзесяць гадоў творчасьць паэткі была пад забаронай. Упершыню яе пасьлялягерныя вершы трапілі на старонкі беларускіх часопісаў у 1963 годзе. Толькі ў 1967 годзе, дзякуючы тагачаснаму Старшыні Вярхоўнага Савету БССР – славутаму пясьменнику Максіму Танку, быў выдадзены першы ў Беларусі зборнік твораў Ларысы Геніюш, які адрэдагаваў на грамадзкіх асновах другі славуты пясьменнік Уладзімір Караткевіч. Пры жыцці паэткі выходзяць два зборы вершаў, книжкі для дзетак.
Памерла Ларыса Геніюш у 1983 годзе. Пасьля адпяваньня ў царкве паэтку праводзілі ў апошні шлях тысячы аднавяскоуцау. Пахавалі яе поруч з мужам, на ўзвышшы.
песня …………………………21 - (2.17) Каса
У 1999 годзе Пракуратура Беларусі адмовіла ў рэабилитацыы Ларысы і Янкі Геніюшаў.
Нашыя героі, нажаль, засталіся «ворагамі народу» і для сучаснай Беларуси. Мабыць, таму што спадарыню Ларысу не змог зламаць на допытах сам міністар дзяржбясьпекі БССР – вядомы злодзей - Лаўрэн Цанава? Тамму што паэтка мужна вытрымала катаваньні? Засталася сабой?
Добра, гэта азначае, што ў нас, сучасных беларусаў, засталася мажлівасць паставіць апошнюю кропку ў лесе паэткі. А зараз давайце паслухаем верш, яки нам прачытае сама спадарыня Ларыса.
верш ……………………………11 – Беларусь – галубочак белы
песня…………………………….28 – (4.07) Мулявин
Комментариев нет:
Отправить комментарий