(7 хвілін беларускай мовы на Рады-4)
Апошні наш урок беларускай мовы быў месяцы паўтары таму. Будзем лічыць, што мы бралі перапынак на лета – адпачывалі. Але зараз за працу!
Партрэт беларуса, напісаны пэнзлем Рэпіна.
Я абяцаў слухачам і калегам, што гутарка ў наступным уроку пойдзе пра чалавечыя характары. Гэтая тэма ў мове сустракаецца вельмі часта, бо апісваючы чалавека трэба распавесці не толькі пра яго знешнасць, але і, вобразна кажучы, пра душу.
= Артур а когда человек хорошій, что в этом случае надо пронего говоріть?
Трэба казаць – добры чалавек. Нельга блытаць сэнс слова харошы, бо ў адрозненні ад рускай мовы, у беларускай гэта азначае – прыгожы.
= Т.е. красівый. Красівый человек – харошы чалавек.
Так, Аня. Але часцей ўжываецца слова прыгожы.
= А плохой человек, плохой характер это… –
Дрэнны, кепскі. Толькі мне падаецца, што дрэнных людзей робіццаў свеце ўсё меньш і меньш.
= Люді бывают не то, чтобы совсем плохімі. Есть черты характера, которые не очень мне нравятся – нпрімер, жадный человек. Как это сказать по белорусскі?
Чалавек – прагны, прагавіты, хцівы, сквапны. Скнара по беларуску гэта….
= Мне кажется, что – жадіна.
Слушна, Аня. Але - прага да ведаў, гэта імкненне асобы, калі яна прагне ведаў, імкнецца стаць разумнейшай – гэта вельмі добрая рыса характару. Таму нельга блытаць два гатункі прагі – адзін з якіх жадность, а другі ненасытносць.
= Есть еще Прага в Чехіі.
Гэта той самы выпадак, які часта сустракаецца ў славянскіх мовах. Словы гучаць падобна, ці нават аднолькава, але маюць розны сэнс.
= Да занімаясь белорусскім я не раз уже это замачала, бывает очень смешно. Но вернемся к характерам. Мне очень нравятся люді заботлівые і усердные, как это по белорусскі?
Па беларуску гэтыя рысы характару можна апісаць адным словам – руплівы.
Але ёсць і больш дакладныя словы – клапатлівы чалавек, які клапоціцца, турбуецца – гэта – заботлівый человек. Забота па бделаруску – клопат, турбота.
А усердный человек – па беларуску – стараны, дбайны
= Артур, еслі человек доброжелательный – то это будет “дабражадаючый”?
Не, у такім выглядзе гэта слова мае іншы сэнс – той хто жадае чужога дабра, але так па беларуску не кажуць. Нельга рабіць даслоўны пераклад, так званую кальку.
Доброжелательный па беларуску – зычлівы чалавек, дарэры ен можа ў цяжкі час пазычыць грошы. Але з пазычанымі грашамі нельга жартаваць, створыцца запазычанасць і… толькі гэта іншая тэма.
= Когда я готовіла эту тему мне встретілось слово – шчыры, очень похоже на серый. Серый характер, так бывает.
Зноўку тыя ж граблі. Бязспрэчна словы крыху падобныя, але шчыры чалавек гэта – іскренный, дружелюбный человек.
= Чэсны, так тоже можно сказать.
Не, Аня нельга. Слова “чэсны” паходзіць з лексікона так званай “трасянкі” – рускіх словаў, якія вымаўляюцца па беларуску. Слова “чэсны” мае саркастычнае адценне. Палітыкі любяць часта заяўляць аб сваёй “чэснасці”.
Сумленны чалавек – той хто ніколі не хлусіць – гэта честный человек. Сумленне па руску – совесть.
Аня як ты лічыш, а славалюбства ці ганарлівасць, гэта станоўчыя рысы характару, ці адмоўныя?
= Речь ідет о честолюбіі?
Так
= Нет мне такіе люді не нравятся.
Мне таксама не падабаюцца, але чалавечы гонар – такая рэч, якую кажучы па руску – надо беречь с молоду.
= Бывают невесёлые, хмурые люді. Как это по белорусскі
Панурыя, хмурыя, пахмурныя – людзі. Дарэчы надвор’е можа быць пахмурным, калі шмат хмараў на небе. У рускай мове ёсць падобны словазлучэнне – хмурое небо – пахмурнае наба. Хмары на небе – не весела на душы – пахмурны чалавек – той ў каго ў душы хмары.
= Очень смешно, человек с тучей.
Ну так, беларуская мова ўжывае шмат вобразаў – вельмі маляўнічая мова.
А калі казаць пра самую адмоўную рысу характару, то на мой погляд гэта, калі чалавек – ілгун, хлус, манюка.
= Речь ідет о лгуне, врунішке, только “манюка” – ток кто маніт, поднанівает?
Нам сустрэлася зноўку несупадзенне сэнсаў у славянскіх мовах. Маніць па беларуску – врать, лгать. Мана – ложь. Таму, што рускае маніть на беларускую мову перакладаецца, як клікаць, вабіць.
Есць, дарэчы, прывабныя людзі – гэта тыя з кім цікава, з кім хочуць сябраваць. Па русску самы дакладны пераклад – очаровательный – чароўны чалавек. Чалавек які мае чараўніцтва – волшебство.
= Волшебный человек – это очаровательный.
Так, толькі не путаць з чараўніком – волшебнік гэта адно, а добры, чароўны чалавек – зусім іншае.
= А мне очень нравятся преданные люді, это очень хорошіе і надежные друзья. По белорусскі прэданны нельзя сказать.
Так нельга, трэба казаць – адданы чалавек – преданный, страстный.
Але страстный человек па беларуску, гэта таксама і заўзяты, палкі чалавек.
= Сегодня речь в программе шла о Владіміре Короткевіче – это человек преданный белорусской культуре і історіі. Как это сказать по белорусскі?
Чалавек адданы… Дарэчы, ці чула ты раней пра гэтага пісменніка?
= Я відела фільм “Дікая охота короля Стаха” мне очень понравілось, но мне казалось, что это про Польшу лібо Літву.
Не вельмі дзіўна, бо беларусы гэта народ у якога скралі гісторыю. Краіна замкаў і рцараў, слаўных перамогаў і еўрапейскай культуры, калі стала часткай Расійскай імперыі згубіла сваю гісторыю. Беларусь з галоўнай часткі Вялікага княства літоўскага ператварылась у невыразны паўночна-заходні край.
Але і савецкія ўлады не вельмі імкнуліся аднавіць сапраўдную гісторыю. БССР таксама працягвала заставацца дадаткам да агульнай рускай культуры. Але дзякуючы такім адданым, прагным асобам як Уладзімір Караткевіч мы беларусы вярнулі сваю гісторыю. І калі кажуць, што адна асоба ў лесе чалавецтва мала што значыць, я звяртаю ўвагу на Караткевічады Быкава, Даўлатава ды Салжаніцына, да Іаана Паула 2-га, ці да айца Меня. Чалавек калі ён узброены адданасцю і верай у слушнасць сваёй справы – зменяе лес народу, робіцца чароўнай крыніцай, з якой бяруць сілы нашчадкі.
Артур Цурбакоў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий