Калі я распавядаў пра творчасць беларускага драматурга і кінасцэнарыста Аляксея Дударава, я абяцаў падрабязней спыніцца на тэме беларускага кіно. Ну дык час надыйшоў.
Так здарылася, што лес мязне звеў з людзмі, якія непасрэдна звязаны з беларускім кіно. Таму я крышачку распавяду пра іх, а потым перайдзем і да гэтай тэмы глабальней.
Сябра майго дзяцінства – Максім Катаржэнка.
Яго бацька – знакаміты каскадзер Сяргей Катаржэнка. Максім выбраў сабе кінакар’еру аператара, паступіў у Менску, у Акадэмію мастацтваў. Але неяк ён мне паскардзіўся, што яго вучаць у Менску, як здымаць кіно ўчорашнега дня.
“Уяві – казаў ён – нас вучаць здымаць на такіх старажытных камерах, а ў Маскве ўжо ўсё працуюць на лічбавай тэхніцэ”. Зразумела, што Максім імкнуўся патрапіць у Маскву, і патрапіў.
Мой зямляк – аператар даволі добрага фільма – “Граф Монтэнэгра” , у наступным годзе выходзіць яго фільм “Казка” – хлопцу толькі 30, спадзяюсь яго чакаюць поспех і ўзнагароды. А мы будзем ганарыцца аператарам беларусам.
Другі сябра майго дзяцінства – унук аднаго з дырэктараў “Беларусьфільм”. Зараз ен працуе на тэлебачанне, а пра Беларусьфіль ен любіць казаць такі жарт – сто слушна называць гэтую кінастудыю Партызанфільм, бо за савецкія гады там наздымалі сотні кіламетраў кінастралялак пра партызан.
Некалькі маіх сяброў працавалі грымерамі і касцюмерамі на Беларусьфільм, калі вучылісь на мастакоў у Акадэміі мастацтваў. Шмат хто з сучасных беларускіх актораў здымаецца ў эпізодах расейскіх тэлесерыялаў, якія робяцца часта на базе Беларусьфільм, бо гэта ў шмат разоў танней, чым у Маскве.
Але перайдзем да беларускага кіно. На рахунку нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм каля 600 кінастужак. Яны былі зняты ў савецкія часы, таму зараз цяжка вызначыць каму належыць аўтарскія правы на іх. Кінастудыя мае намер судзіцца з расейскімі тэлеканаламі, якія маўляў незаконна паказваюць такія стушкі, як «Корцік», «Бронзовая птушка», «Рыжы, сумленны, закаханы», «Белыя росы», «Идзі і глядзі» і шмат, шмат іншэх.
А гісторыя беларускага кіно пачалася ў 1926 годзе, калі быў зняты першы фільм па аповесці Максіма Чачота. Наступным фільмам была стушка “Кастусь каліноўскі” 28 год.Потым з’явіўся шэраг фільмаў, самым папулярным з якіх быў – “Маё каханне”(1940), з музыкай Ісаака Дунаеўскага.
Пасля вайны былі створаны такія знакамітыя стужкі як «Заслонаў», «Гадзіннік спыніўся ў поўнач», «Міколка паравоз», «».Лзяўчынка шукае бацьку». Дарэчы гэты фільм на адным з кінафестываляў у Італіі атрымаў у 65 годзе прыз.
Трэба адзначыць значныя міжнародныя ўзнагароды беларускіх фільмаў.
Фільм рэжысера Турава «Праз могілкі» у 1994 годзе быў уключаны ў склад ста лепшых фільмаў аб вайне па вырашэнню міжнароднай арганізацыі ЮНЭСКА. Яго фільм “Людзі на болоце” атрымаў галоўны прыз на кінафестывалю тут, у Таліне ў 1982 годзе, таксама і ў Карлавых Варах у Чэхаславакіі. А кіно рэжысёра Турава «Я родам з дзяцінства», прызнана беларускай крытыкай лепшым беларускім фільмам усіх часоў.
Другі сусветна вядомы беларускі рэжысёр Пташук, Яго фільм “Знак бяды” атрымаў прыз у Югославіі ў 1987 і тэлекампаніі ВВС за лепшы неангламоўны фільм году. Таксама вядомы Яго серыял «Час выбраў нас», фільм «Вазьму твой боль».Мой самы любімы беларускі фільм “Дикае паляванне караля Стаха” рэжысер Рубинчик. Гэтая стужка атрымала прызы ў Італіі і Бельгіі ў 1980-м годзе. Мне падаецца, што гэта найбольш паспяховае кіно, якое адлюстроўвае беларусскую гісторыю, нацыянальны каларыт.
Фільм рэжысера Клімава “Идзі і глядзі” у 1985 атрымаў золата на маскоўскім кінафестывалю і ў Італіі і Партугаліі.А фільм рэжысера Бычкова “Горад мйстоў”, я Яго таксама вельмі люблю, здымаўся тут у Таліне ў1966 годзе. Дарэчы, Беларусьфіль зняў знакаміты фільм «Прыгоды Бураціна» - гэтую стушку ведаюць усе.
А вось іншым беларускім фільмам не пашчасціла выйсці на экраны. Напрыклад, стужка «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» па раману Караткевіча 20 год праляжаў на паліцах. Не па савецку выглядала ў гэтым фільме сярэдневечная Беларусь – парушэнне догмы, значыць трэба забараніць.
Дарэчы, калі гутарку весці пра беларускае кіно, то гэта не толькі Беларусьфільм, Але і незалежныя вытворцы, вельмі часта забароненыя ў Беларусі і прызнаныя за мяжой.
Юры Хашчавацкі – рэжысер дакуменіаліст, на днях атрымаў ўзнагароду на кінафестывалю ў Нью-Ёрку за стужку «У пошуках ідыша». А ў роднай Беларусі за фільм «Звычайны прэзідэнт» яму ў той час пераламалі абедзве нагі. Мне пашчасціла сустрэцца са спадаром Хашчавацкім тут у Таліне, калі ён прэзентаваў свой фільм «Плошча» (я лічу гэтую стужку лепшым творам аб сучаснай Беларусі). Спадар Юрый казаў, што яму ў той час зламалі толькі косткі, Але не зламалі Яго характар. Тамму яго больш не чапаюць спецслужбы, бо зразумелі, што сапраўднага мастака можна забіць, Але не зламаць.
Гэта ж можна казаць і пра іншэх незалежных творцаў.
З імі цапер змагаюцца забаронай дэманстрацыі іх твораў. Напрыклад стужка рэжысера Андрэя Кудзіненка “Акупацыя містэрыі” – забаронена да публічнага паказу ў Беларусі. Бо рэжысер, як і ў выпадку з “Хрыстом” Караткевіча парушыў догмы, распавядаючы пра Беларусь у часы нацыскай акупацыі.
Дарэчы, кіно Беларусі, гэта і мультыплікацыйныя творы таксама. Беларускія мульцікі атрымліваюць прызы на міжнародных фестывалях. Але іх чамусці не бачыць глядач. У Эстоніі жыве спадарыня Вольга Пярн (дзявочае прозвішча Марчанка). Яна пачынала кар’еру мультыплікатара ў Менску, працавала на Беларусьфільм сем год, але з’ехала вучыцца ў ва Францыю, зараз жыве ў Эстоніі, бо ў Менску няма ўмоваў для творчасці, на вялікі жаль.
І яшчэ адна сумная рэч. Амаль што ў ва ўсіх фільмах зробленых у Беларусі няма нацыянальнай адметнасці, няма адмысловага каларыту. Мяркую таму, што фільмы рабіліся на базе Беларусьфільм рэжысерамі, якія прыязджалі з іншых рэспублік, як у стужцы “Белыя росы”. Фільм здымаўся ў Гародні, але атрымаўся не беларускім.
Растлумачыў гэтае становішча з беларускім кіно ў інтэрвью Радыё свабода драматург Аляксей Дудараў, якога я ўзгадваў у пачатку. Спадар Дудараў растлумачыў гэта праз вельмі маляўнічую прытчу: - У мяне пытаюць – кажа ён – колькі я маю вышэйшых адукацыяў – я адказваю – тры. Такі малады, калі ж ты паспеў – здзіўліна пытаюць у мяне. - Я адказваю – першую адукацыю атрымаў я, другую – мой бацька, а трэцюю мой дзед. Менавіта таму, я маю тры адукацыі.
Каб склалася нацыянальнае кіно, трэба стварыць школу нацыянальнага кіно, выхаваць некалькі пакаленняў. Але аператар Максім Катаржэнка і мультыплікатар Вольга Пярн ствараюць кінатворы не ў Беларусі, і гэта азначае, што мы згубілі яшчэ адно пакаленне творцаў. Шкада, але будзем аптымістамі, будзем чакаць новыя беларускія кінастужкі.
Артур Цурбакоў.
На экранах Беларусі з'явіўся новы фільм - Масакра (у перакладзе з ангельскай мовы – нешта жорсткае, крывавае).
Гэта стужка «Беларусьфільма», але гэта не «Беларусьфільм». Гэта нешта кардынальна новае па стылістыцы і задачах.
Фільм Масакра ў гэтым годзе адкрываў расейскі фестываль «Кінашок» у Анапе, там новы беларускі фільм не прынялі. Маўляў – мешаніна жанраў, нешта незвычайнае, такога кіно не бывае.
Містыка, эротыка, беларускія легенды – гэта не мешаніна – гэта жыцце. Аўтар назваў свой новы фільм - «бульба-хорар». Сапраўды, гэта першы беларускі фільм жахаў з бюджэтам амаль у мільён даляраў. Кінакрыты лічаць інакш – гэта проста «новае беларускае кіно». Гэта менавіта беларуская стужка, з’ява беларускай культуры, як. напрвклад, фільмы Кустурыцы — з’явы культуры сербскай.
З'емкі адбылісь у былым маентку князеў Чятверцінскіх в городскім поселку Жэлудок Щучынскга района, Белорускім дзяржаўным музеі народнай архитэктуры і быта. Таксама ў Брестскай Мнской обласцях. першакрыніца, ад якой адштурхоўвалісь сцэнарысты, - белорусска-літоўская легенда, опісаная Просперам Мерыме в навелле "Локіс".
Падзеі «Масакры» адбываюцца ў Беларусі ў 1860-х гадах, на фоне паўстання Каліноўскага. Край здранцвеў пасля імперскага тэрору. Забаронена трымаць нават звычайныя для побыту тых часоў стрэльбы.
Сюжэт фільму адбываецца ў графскім палацы. Госці графа Пазуркевіча, расейскія генерал і яго сын-вайсковец, усяляк прыніжаюць тутэйшых.
У палац да графа Пазуркевіча прыязджае і малады мастак Мікалай Казанцаў, які выдае сябе за прафесара з Пецярбурга. Ён збіраецца каталагізаваць рэдкую бібліятэку, за што разлічвае зарабіць грошай на вучобу ў Венецыі.
А ў палацы рыхтуюцца да вяселля Уладзіміра Пазуркевіча з маладой Ганнай. Але аказваецца, што імпазантная жанчына аддае перавагу Казанцаву. Яна просіць нерашучага маладога чалавека звезці яе ад графа, якога ўжо зусім і не кахае.
У фільме зняліся расейскія акцёры Дзмітрый Мілер (Пазуркевіч), Андрэй Назімаў (Казанцаў), Марыя Кудраневіч (Ганна), беларусы Святлана Зелянкоўская, Алег Гарбуз, Сяргей Журавель, Аляксандр Колбышаў… Рэжысёр — Андрэй Кудзіненка, сцэнарыст — Аляксандр Качан.
Але адну з галоўных роляў сыграў мядзведзь Сцепа – менавіта у мядведзя ператвараўся пярэварацень, які помсціць ворагам.
Спадзяюсь, што Масакра, гэта пераломны мумант у беларускай культуры. Ад традыцыйнага савецка-патрыятычнага кіно, беларусы пераходзяць да кіно гістарычнага. У наступным годзе будуць экранізаваць “каласы пад сярпом тваім” па Караткевічу.
А рэжысер Андрэй Кудзіненка некалькі год таму зняў даволі спрэчнае кіно – “Акупацыя містэрыі” – вельмі малабюджэтны, вельмі аўтарскі і вельмі нетрадыцыйны фільм, пра час нацыскай акупацыі ў Беларусі. Тады “Містэрыю” амаль, што забаранілі. Але відавочна нешта змянілась.
А акторка Настасся Зелянкоўская парадвала тым, што спела ў праеке "Такога няма нідзе". Песьні, стылізаваныя пад далёкія 60-я. Знакамітая акторка і сьпявачка Сьвятлана Зелянкоўская выконвае вясёлы рок-н-рол. Ёй дапамагаюць Л.Вольскі, П.Паўлаў, А.Дземідовіч і Ю.Ляўкоў, пераўвасобіўшыся ў танцавальны квартэт.
Мне, як аўтару «Бацькаўшчыны» часта робяць заўвагі – музыка не для нашага пакалення, гэта для маладых, якія «Бацькаўшчыну» не слухаюць. Дык вось, моладзь слухае нашую перадачу таксама. А новы праект беларускіх музыкаў "Такога няма нідзе" упэўнены – спадабаецца ўсем пакаленням.
Тамму будзем чакаць з'яўлення ў Эстоніі новага беларускага кіно, а ў эфіры «Бацькаўшчыны» новага альбому.
Артур Цурбакоў.
ИСТОРИЯ БЕЛОРУССКОГО КИНО
http://www.vak.org.by/index.php?go=Box&in=view&id=610
1. БЕЛОРУССКОЕ КИНО 20-х – 30-х ГОДОВ.
Постановление СНК БССР о создании треста Белгоскино (1924). Кинохроника. Киностудия «Советская Беларусь» в Ленинграде. Первый белорусский художественный фильм – романтическая киноповесть о событиях гражданской войны «Лесная быль» в постановке Ю.Тарича. «Кастусь Калиновский» В.Гардина, «Сосны шумят» Л.Молчанова. Литературная организация «Молодняк» и белорусское кино. Романтика подвига и острая публицистичность фильмов Ю.Тарича «Лесная быль», «До завтра», «Путь корабля», «Одиннадцатое июля». Творчество В.Корш-Саблина: эпический характер фильмов «В огне рождённая», «Первый взвод», лирические кинокомедии «Искатели счастья» и «Моя любовь». Судьба человека в переломный момент истории в фильме «Дважды рождённый» Э.Аршанского (сценарий Г.Кобеца).
2. БЕЛОРУССКОЕ КИНО 40-х – 50-х ГОДОВ.
Документальный фильм «Освобождение Советской Белоруссии» и его роль в развитии темы Великой Отечественной войны в киноискусстве республики. Движение от деклараций к исследованию в первых игровых картинах о минувшей войне «Константин Заслонов» А.Файнциммера и В.Корш-Саблина (сценарий А.Мовзона) и «Часы остановились в полночь» Н.Фигуровского (сценарий А.Кучара и Н.Фигуровского). Особенности детских фильмов Л.Голуба «Дети партизана», «Миколка-паровоз», «Девочка ищет отца». Кинематограф как популяризатор лучших работ национального тетра – «Павлинка», «Поют жаворонки», «Кто смеётся последним». Внимание к проблемам повседневности – «Счастье надо беречь», «Наши соседи», «Строгая женщина».
3. БЕЛОРУССКОЕ КИНО 60-х – 70-х ГОДОВ.
Расширение кинопроизводства. Приход на «Беларусьфильм» большой группы молодых кинематографистов. Новый взгляд на события Великой Отечественной войны в фильмах молодых режиссёров: В.Турова – «Через кладбище», «Я родом из детства», «Война под крышами», И.Добролюбова – «Иван Макарович», В.Виноградова – «Письма к живым», экранизациях произведений В.Быкова – «Третья ракета» Р.Викторава, «Альпийская баллада», «Волчья стая» Б.Степанова, «Западня» Л.Мартынюка. Поиски новых жанрово-стилистических решений – создание В.Четвериковым киноэпопеи «Пламя», В.Рубинчиком кинопоэмы «Венок сонетов». Традиционализм в решении историко-революционной темы – «Первые испытания» и «Крушение империи» В.Корш-Саблина. Кинопублицистика документальная («Хатынь, 5 км», «Штрихи к портрету», «Десять лет спустя, или Надежды и тревоги 10 «А») и игровая («Воскресная ночь», «Обочина», «Хроника ночи»).
4. БЕЛОРУССКОЕ КИНО 80-х – 90-х ГОДОВ.
Творческие достижения: экранизация В.Туровым романа И.Мележа «Люди на болоте», В.Рубинчиком повести В.Короткевича «Дикая охота короля Стаха», В.Рыбаревым романа В.Адамчика «Чужая батьковщина». Новое осмысление темы Великой Отечественной войны в фильмах «Иди и смотри» Э.Климова (сценарий А.Адамовича), «Знак беды» М.Пташука (по повести В.Быкова), в документальных киноциклах В.Дашука «Я из огненной деревни» и «У войны не женское лицо». Кризисная ситуация в кинематографе республики на рубеже XXI века. «Кооперативное кино». Снижение творческих критериев. Новые аспекты решения темы Великой Отечественной войны в фильме М.Пташука «В августе 44-ого».
Комментариев нет:
Отправить комментарий