Поиск по этому блогу

вторник, 22 февраля 2011 г.

Беларускае Габрава – Аўцюкі.

(7-м хвілін беларускай мовы на Радыё-4)
Беларускі гумар.

У Беларусі есць саё Габрава. Толькі ў адрозненні аб Балгарскага, гораду – у беларусаў гэта дзве вескі якімя маюць назву Вялікія і Малыя Аўцюкі. Вескі гэтыя знаходзяцца ў калінкавіцкім раёне гомельскай вобласці, недалёка ад мяжы з Украінай.
Штогод праходзіць фестываль гумару ў Аўцюках, які першы раз адбыўся ў 2001 годзе.


Аня ты рыхтавалася да сенняшняй праграмы, і якую інфармацыю ты здабыла пра Аўцюкі?

У вёсцы Малыя Аўцюкі насельнікаў паўтары тысячы, што больш чым удвая, чым у Вялікіх Аўцюках, дзе жыве толькі 700 чалавек. Аднак, паводле перапісу жывелаў у мясцовых хлявах, выявілася адваротнае: пры меншай колькасці падворкаў у Вялікіх Аўцюках пеўняў ажно 80, што ў два разы больш, чым у суседзяў. Чаму так шмат пеўняў у Вялікіх Аўцюках застаецца таямніцай.



У вогулі палешукі – гэта адметны ад усіх беларусаў народ. Жывуць яны ў Палессі – гэта поўдзень Беларусі – край глухіх лясоў і шырокіх рэкаў.
Мова ў пелешукоў не беларуская-літаратурная, а свая таксама адметная, дзе шмат беларускіх словаў вымаўляюцца на украінскі лад, есць і ўласцівыя толькі палешукам словы.
Пад час фестываля ў вёсках праходзіць агляд-конкурс на лепшую гаспадыню, найпрыгажэйшую сядзібу, самага вернага сабаку. Конкурс мае назву “Швэнданне па хатах і маёнтках”.
З кожнай хаты на вуліцу гаспадыні павыносяць сталы, застаўленыя такімі прысмакамі, якіх будзеннай сталіцы не знойдзеш: па асаблівых рэцэптах прыгатаваныя дранікі і калдуны, румяныя булкі, каўбасы ды іншыя мясныя прысмакі.
А яшчэ абавязковыя мясцовыя напоі над назвай “Чароўная вадзіца”, настояныя на зёлках.

Нездарма дзявіз гэтых мясцінаў - “Аўцюкі на ўсё здатныя”.

Артур, а што такое швэнданне?

Аня, это разговорное слово, которое означает – шляться, шататься, окалачіваться. Сінонемы – бадзяцца, сноўдацца, блукаць, ацірацца.

Стваральнік фэстывалю і нязьменны старшыня журы, пісьменьнік, галоўны рэдактар

часопіса "Вясёлка" - Уладзімер Ліпскі, пастаянны рэжысёр, прафесар БДУ культуры і мастацтваў Пётр Гуд.
Галоўныя героі фестывалю гумару – гэта збіральны вобраз палешука – спадар Каласок і спадарыня Калінка.


На вялікі жаль я ў Аўцюках няколі не быў. Міма праяжджаў, калі ездзіў па трасе Гомель-Брэст. Бачыў вялікую выразаную з дрэва шыльду з напамінам аб тым, што Малыя і вялікія Аўцюка – сталіца беларускага гумару.
Затое ў мяне есць добрая гісторыя, якая здарылася ў Аўцюках са здымачнай групай гомельскага тэлебачання.
Машына теэлебачання з’ехала з трасы і накіравалася ў сталіцу – у Малыя і Вялікія Аўцюкі. Раптам іх спыняе міліцыянер. Выбачаецца, але кажа, што неабходна справіць стан кіроўцы – ці не п’яны ен. Бо зараз у весках свята, з’ехалася мноства гасцей. І трэба сачыць каб хто небудзь з кіроўцаў на сеў “у вяселым стане” за руль.
Кіроўца быў цвярозы, але калі вызначылася, што ў машыне тэлебачанне, якое будзе здымаць матэрыял пра Аўцюкі, міліцыянер загадаў, каб машына з’ехала з дарогі. Далей ён загадаў, каб з’емачная група выйшла з машыны, падыйшла да яго патрульнай машыны. З сур’езным выглядам міліцыянт адтварыў свой багажнік. І што убачылі там тэлевізіеншчыкі? Некалькі вялікіх бутэляў самагонкі. Але незвычайнай.
Міліцыянер растлумачыў, што да свят ен падрыхтаваўся загадзя. Гарэлка самаробная, настоеная на розных зелках, мое розны прысмак. А самае галоўнае – зараз перад іх вачыма самая лепшая гарэлка ў аўцюках. Такой добрай гарэлкі на свяце больш не ў каго не будзе. А гэта азначае, што тэлебачанне абавязана пакаштаваць гэтай гарэлкі тут і зараз. Каб сюжэт атрымаўся больж вяселым.
Не выпіць было нельга.
Па- першае гэта крымінальны артыкул – “Непадпарадкаванне прэдстаўніку міліцыі”.
Па-другое ў аўцюкоўскага міліцыянера так добра атрымалася разрэкламаваць сваю прадукцыю, што утрымацца ад напоя які весяліць было нельга.

У той дзень здымачная група яшчэ шмат чаго паспрабавала. Сюжэт атрымаўся добры, вяселы. Але самым галоўным успамінам застаўся аўцюкоўскі міліцыянер і яго фірмовы напой. Вось такія яны палешукі.

Артур Цурбакоў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий